Крысціян Готліб Шык
| Крысціян Готліб Шык | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Дата нараджэння | 15 жніўня 1776[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 мая 1812[3][4][…] (35 гадоў) ці 11 красавіка 1812[5] (35 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Альма-матар | |
Крысціян Готліб Шык (ням.: Christian Gottlieb Schick; 15 жніўня 1776, Штутгарт — 7 мая 1812, Штутгарт) — нямецкі мастак-класіцыст, які пісаў у асноўным прасякнутыя рамантыкай гістарычныя палотны, партрэты і пейзажы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Крысціян Готліб Шык навучаўся жывапісу ў Вышэйшай школе Карла ў Штутгарце ў Філіпа Фрыдрыха фон Хеча з 1787 года, затым працягнуў навучанне ў Іагана Генрыха Данекера ў 1795 годзе.
У 1798—1802 гадах Шык працаваў у мастацкім атэлье Жака-Луі Давіда, які дапамог яму ўдасканаліць сваю тэхніку, не страціўшы пры гэтым мастацкай індывідуальнасці Шыку.
З 1802 па 1811 год К. Г. Шык пражываў у Рыме, дзе быў сярод такіх людзей, як І. Кох, Камучыні, Цік, Шлегель і інш., зблізіўся з Карстэнсам, які аказаў значны ўплыў на кірунак яго таленту і быў прыняты, як свой, у сямействе Вільгельма Гумбальта.
У 1809 г., пасля мастацкай выставы ў Капітоліі, на якой знаходзіліся яго працы, дэпутацыя італьянскіх і французскіх мастакоў уручыла яму спецпрэмію і ганаровы лаўровы вянок.
У 1811 годзе Крысціян Готліб Шык вярнуўся ў свой родны горад, але праз некалькі месяцаў пасля гэтага памёр ад хваробы сэрца.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Gottlieb Christian Schick // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Christian Gottlieb Schick // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ abART Праверана 1 красавіка 2021.