Крычаўская канатная мануфактура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крычаўская канатная мануфактура
Заснаванне 1785
Скасавана 1798
Галіна тэкстыльная прамысловасць[d]
Прадукцыя трос[d]

Крычаўская канатная мануфактура — мануфактура, якая працавала ў Крычаве ў 1785—1798 гадах[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчалася ў двух будынках. Мелася печ для варкі смалы з попелам, які пастаўлялі сяляне ў залік аброку па чвэрці з душы, за што атрымлівалі дровы на паліва. Пражу скупалі ў навакольных вёсках. Працавала каля 300 прыгонных. У 1787 годзе выраблялася па 1 тысячы пудоў канатаў у тыдзень. У 1785 годзе для Херсонскага адміралцейства  (руск.) выраблена канатаў на 117,2 тысячы рублёў[1].

Зноскі

  1. а б Лён 2009, с. 65-66.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..