Крыштаф Есьман (кашталян менскі)
Jump to navigation
Jump to search
Крыштаф Есьман | ||
![]() Герб «Корчак» | ||
| ||
---|---|---|
каля 1697 | ||
Папярэднік | Ян Павел Юдзіцкі | |
Пераемнік | Андрэй Пузына | |
Смерць | 1697 | |
Род | Есьманы | |
Дзеці | Крыштаф, Дамінік, Францішак, Канстанцыя |
Крыштаф Есьман (? — 1697) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з роду Есьманаў герба «Корчак». Паручык каралеўскі, камендант замкавай залогі ў Біржах, адважна бараніў гэтую фартэцыю ад шведаў. Быў віштынецкім старостам у 1669 годзе, кашталянам менскім.
Меў дачку Канстанцыю, якая выйшла замуж за полацкага будаўнічага Дамініка Прысецкага, і трох сыноў: Крыштафа, Дамініка і Францішка. Крыштаф быў віштынецкім войтам, памёр у 1701 годзе.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.