Ксаверы Барысавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ксаверы Барысавец
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, кампазітар
Дата нараджэння 14 студзеня 1908(1908-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1998(1998-04-11) (90 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар

Ксаверы Барысавец (14 студзеня 1908, Уладзівасток — 11 красавіка 1998, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1950-х прыехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рыверы, дзе арганізаваў беларускі жаночы хор «Каліна», які шмат гадоў выступаў на розных нацыянальных мерапрыемствах. Для хору апрацоўваў беларускія народныя песні і пісаў музыку на словы беларускіх паэтаў. Прыхаджанін парафіі Св. Ефрасінні Полацкай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]