Перайсці да зместу

Уладзівасток

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Уладзівасток
руск.: Владивосток
43°06′54″ пн. ш. 131°53′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Прыморскі край
Муніцыпальны раён Уладзівастоцкая гарадская акруга[d]
Кіраўнік Konstantin Shestakov[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 20 чэрвеня (2 ліпеня) 1860
Першая згадка 20 чэрвеня (2 ліпеня) 1860
Вышыня цэнтра 12 м[2]
Водныя аб’екты Заліў Пятра Вялікага
Часавы пояс UTC+10
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 591 628 чал. (1 студзеня 2024)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 423
Паштовы індэкс 690000–690999
Код АКАТП 05401000000
vlc.ru (руск.)(англ.)
Уладзівасток (Расія)
Уладзівасток
Уладзівасток

Уладзівасто́к (руск.: Владивосток) — горад і порт на поўдні Далёкага Усходу Расіі; палітычны, культурны, навукова-адукацыйны і эканамічны цэнтр рэгіёна; адміністрацыйны цэнтр Прыморскага краю, Уладзівастоцкай гарадской акругі, а таксама з 13 снежня 2018 года цэнтр Далёкаўсходняй федэральнай акругі. Размешчаны на паўвостраве Мураўёва-Амурскага, гораду падпарадкоўваюцца 5 сельскіх населеных пунктаў і астравы ў заліве Пятра Вялікага Японскага мора.

Канцавы пункт Транссібірскай магістралі. Адзін з найбуйнейшых марскіх партоў Далёкаўсходняга басейна. Галоўная база Ціхаакіянскага флота. Найбуйнейшы навукова-адукацыйны цэнтр далёкаўсходняга рэгіёну, які ўключае Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт і Далёкаўсходняе аддзяленне РАН.

Уладзівасток у пачатку 20 стагоддзя

У 1860 на беразе бухты Залаты Рог каманда рускага парусніка «Маньчжур» заснавала ваенны пост, які атрымаў назву «Уладзівасток». У 1862—1909 гадаў меў статус порта-франка (свабоднай эканамічнай зоны). З пачатку 1870-х гг. — галоўны расійкі порт на Ціхім акіяне. З 1871 года — база Сібірскай ваеннай флатыліі, у 1871-73 гадах ва Уладзівасток пераведзены ваенны порт з Мікалаеўска-на-Амуры. У 1875 годзе атрымаў статус горада. У горадзе адбыліся Уладзівастоцкія паўстанні 1905-07 гадоў. Падчас Грамадзянскай вайны 1917-22 гадоў у горадзе неаднаразова змянялася ўлада. У 1918 годзе ва Уладзівастоку высадзіліся ваенныя дэсанты японскіх, амерыканскіх і брытанскіх войскаў. Падчас Паўстання Чэхаславацкага корпуса ў 1918 годзе захоплены часткамі корпуса. У 1920-22 гадах акупаваны японскімі войскамі, падчас Прыморскай аперацыі 1922 года заняты часткамі Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі, у тым жа годзе ў складзе Далёкаўсходняй Рэспублікі увайшоў у склад РСФСР. У 1922-26 гадах — цэнтр Прыморскай губерні, у 1926-38 — Далёкаўсходняга, з 1938 года — Прыморскага краёў.

Рускі мост цераз Басфор Усходні

Уладзівасток займае паўвостраў Мураўёва-Амурскага. Тэрыторыя ў межах населенага пункта — 325,99 км². Працягласць з поўдня на поўнач — каля 30 км і амаль 10 км з захаду на ўсход (без паўвострава Пясчанага), абмываецца водамі Амурскага і Усурыйскага заліваў, якія ўваходзяць у акваторыю заліва Пятра Вялікага Японскага мора.

Горад разам з падпарадкаванымі яму пяццю сельскімі населенымі пунктамі і каля 50 астравамі заліва Пятра Вялікага ўтварае Уладзівастоцкую гарадскую акругу агульнай плошчай 590,14 км², у тым ліку плошчу ў межах шасці населеных пунктаў — 441,05 км².

Рачная сетка маларазвітая, моцна зарэгуляваная, прадстаўлена пераважна невялікімі рэчкамі і раўчукамі. Найбольш буйныя і значныя сярод іх: Аб’яснення, Першая рэчка, Другая рэчка, Сяданка, Багатая — усе цякуць з усходу на захад і, акрамя ракі Аб’яснення, упадаюць у Амурскі заліў. На рэках Седанку і Багатай ёсць вадасховішчы.

Самы высокі пункт гістарычнай часткі горада — сопка Арлінае Гняздо вышынёй 199 м над узроўнем мора (па іншых крыніцах 214 м). У гарадскіх межах вяршынямі Уладзівастока з’яўляюцца гара Варгіна (458 м) і сопка Халадзільнік (257 м).

Клімат марскі, лета цёплае, зіма халодная. Сярэдняя тэмпература зімы — каля −13,7 °C, жніўня 20,2 °C.

Злучаны з Хабараўскам аўтамагістраллю «Усуры».

Год Колькасць
1860 41
1868 2 453
1878 8 393
1879 8 837
1884 7 617
1885 13 050
1890 14 446
Год Колькасць
1897 28 933
1902 31 200
1907 118 000
1915 65 728
1923 106 689
1926 107 980
1928 110 800
Год Колькасць
1929 114 408
1930 120 000
1931 140 000
1933 190 000
1937 206 974
2010 592 034 [3]
2016 606 653
Год Колькасць
2017 606 589 [4]
2018 604 901 [5]
2021 603 519 [6]
2023 597 237
2024 591 628

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Горад Уладзівасток, адміністрацыйны цэнтр Прыморскага краю, падзелены на 5 унутрыгарадскіх раёнаў: Ленінскі, Першамайскі, Першарэчанскі, Савецкі, Фрунзенскі.

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання краю, Уладзівасток — горад краявога падпарадкавання, якому ў сваю чаргу падпарадкаваны 5 сельскіх населеных пунктаў. У межах арганізацыі мясцовага самакіравання ён разам з пяццю сельскімі населенымі пунктамі ўтварае муніцыпальнае ўтварэнне Уладзівастоцкая гарадская акруга.

Адукацыя і культура

[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]
АТ "Цэнтр суднарамонту «Дальзавод»

Суднарамонтная, дрэваапрацоўчая, будаўнічая, хімічная, энергетычная, харчовая, паліграфічная і медыцынская прамысловасць; агульная колькасць прамысловых прадпрыемстваў — каля 2000. У 2013 годзе Уладзівасток займаў 106-е месца ў рэйтынгу прамысловых гарадоў Расіі, з аб’ёмамі вытворчасці 48,9 млрд рублёў.

Прамысловае машынабудаванне пераважна прадстащляе суднабудаванне і суднарамонт, а таксама вытворчасць абсталявання для рыбнай галіны (прыборабудаўнічыя, інструментальныя і радыёзаводы). Сярод буйных кампаній: «Дальзавод», «Усходняя верф», «Ізумруд», «Дальпрыбор», «Вараг», "Уладзівастоцкае прадпрыемства «Электрарадыёаўтаматыка». Аўтамабілебудаванне прадстаўлена заводам кампаніі «Солерс», які выпускае аўтамабілі маркі Mazda і Toyota па вытворчасці пазадарожнікаў. завод выпусціў 31,8 тысяч аўтамабіляў.

Харчовая прамысловасць.

За 38 км на паўночны ўсход ад горада знаходзіцца аэрапорт. Асноўным відам грамадскага транспарту з’яўляецца аўтобус. Таксама дзейнічаюць тралейбус, трамвай, фунікулёр, марскі катар і паром.

Горад мае развітую сетку гарадскіх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў. 95 % перавозак ажыццяўляецца камерцыйнымі аўтобусамі. Агульны аўтобусны парк на 2014 год складаў 563 адзінкі выпуску 2011—2013 гг., з іх 157 — муніцыпальныя. Агулам за 2014 год аўтобусамі было перавезена 31,6 млн пасажыраў.

У горадзе дзейнічаюць 3 тралейбусныя і 1 трамвайны маршрут.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаны дагаворы пра ўсталяванне пабрацімскіх сувязяў з гарадамі[7]:

Акрамя таго, дагаворы аб сяброўстве і супрацоўніцтве складзены з гарадамі Кітая Чанчунь, Шанхай і Яньтай, а таксама Таторы (Японія), Хашымін (В’етнам), Дангхэ (Рэспубліка Карэя) і Сакаіміната (Японія)[7]. Гэтыя дагаворы маюць такую ж афіцыйную значнасць і расцэньваюцца ўрадамі кітайскіх гарадоў гэтак жа, як пагадненні аб пабрацімскіх сувязях.

Да дня горада, 1 ліпеня 2010 г., ва Уладзівастоку быў адкрыты сквер гарадоў-пабрацімаў, у якім змантаваны аркі з іх назвамі[12].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. http://vlc.ru/?menu=getfile&id=154143
  2. https://it-ch.topographic-map.com/map-fjm14s/Vladivostok/?zoom=18&center=43.11532%2C131.88304&popup=43.11557%2C131.88321
  3. 2010 Russian census
  4. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.
  5. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  6. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
  7. а б Гарады-пабрацімы(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Уладзівасток. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2011. Праверана 26 мая 2011.
  8. Ва Уладзівастока з’явіцца горад-пабрацім у КНДР Архівавана 24 мая 2010.
  9. Уладзівасток і Уладзікаўказ сталі гарадамі-пабрацімамі Архівавана 30 лістапада 2009.
  10. Ва Уладзівастока з’явіўся горад-пабрацім з Малайзіі(недаступная спасылка)
  11. У ВЛАДИВОСТОКА ПОЯВИЛСЯ ЕЩЕ ОДИН ПОБРАТИМ ИЗ КИТАЯ Архівавана 30 мая 2011.
  12. Во Владивостоке открыт сквер городов-побратимов — Информационный портал Владивосток | Человек в каждой букве