Кубанскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кубанскае вадасховішча
Каардынаты: 44°13′54″ пн. ш. 42°16′50″ у. д.HGЯO

Кубанскае вадасховішча (руск.: Кубанское водохранилище) — наліўное вадасховішча ў Прыкубанскім раёне Карачаева-Чаркесіі, уваходзіць у склад збудаванняў Вялікага Стаўрапольскага канала.

Выкарыстоўваецца для сезоннага рэгулявання сцёку — напаўняецца з канала ў летні паводкавы перыяд, спрацоўваецца ў малаводны зімовы перыяд, забяспечваючы працу каскада Кубанскіх ГЭС і працу сістэм водазабеспячэння, якія жывяцца з канала. Напаўненне і спрацоўка вадасховішча ажыццяўляецца праз збудаванні Кубанскай ГАЭС. Напоўнена ў 1967 годзе, створана ў натуральнай катлавіне на месцы возера Вялікае Салёнае. Штогадовыя ваганні ўзроўню складаюць да 15 м. Уласнік плаціны, якая ўтварае вадасховішча — ПАТ «Русгідра». Плошча паверхні — 50 км², поўны аб’ём — 0,587 км³, карысны аб’ём — 0,475 км³.