Кублішчынскі вялікі камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кублішчынскі вялікі каменьвалун, знаходзіцца за 0,1 км на паўночны захад ад вёскі і за 80 м на поўнач ад шашы Новы Пагост— Мёры на вышыні 165 м над узроўнем мора за 6 км на паўночны ўсход ад Новага Пагоста і за 10 км на паўднёвы захад ад Мёраў.

Прынесены ледавіком 18–20 тыс. гадоў таму са Скандынавіі. Светла–шэры з ружовым адценнем граніт, дробназярністы, разгнейсаваны, з уключэннямі крышталёў ружовага палявога шпату асобнымі гнёздамі памерам да 4 см і вялікай колькасці цёмнаколерных мінералаў (біятыту). Даўжыня 3,85 м, шырыня і 2,95 м, вышыня 0,9 м, абвод 10,2 м, аб'ём 5,5 м³, вага 14,3 т. Цэглападобны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: гісторыка–дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. – Мн., 1998. – С. 39 – 40.