Культурная інтымнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Культурная інтымнасць (англ.: cultural intimacy) — паняцце культурнай антрапалогіі ўведзенае Майклам Херцфельдам у кнізе Cultural Intimacy: Social Poetics in the Nation-State (1997). Апісвае аспекты культурнай ідэнтыфікацыі ў нацыянальнай дзяржаве. Дадзеныя каштоўнасці з-за этычнага недастасавання да іерархіі заходніх каштоўнасцей лічацца амаральнымі як для шырокіх колаў грамадства, так і для канкрэтнай сацыяльнай групы. Парадаксальна, але ў той жа час яны з'яўляюцца тымі якасцямі, якія аб'ядноўваюць сацыяльную групу. Дадзены дуалізм найчасцей тычыцца тых грамадстваў, якія знаходзяцца ў змаргіналізаваным стане, аналізуючы якія бачны ўплыў розных незаходніх культур.

Характарыстыка маргінальнага стану грамадства[правіць | правіць зыходнік]

У дадзеным кантэксце стан, калі дзяржаўныя інстытуты ўступаюць у канфлікт з сацыяльнымі групамі, падставай да якога з'яўляецца неадпаведнасць каштоўнасцей групы нацыянальным каштоўнасцям. Аргументам дзяржавы ў дадзеным канфлікце з'яўляецца тое, што каштоўнасці сацыяльнай групы супярэчаць агульным каштоўнасцям нацыі. З іншага боку сацыяльная група аргументуе сваю пазіцыю тым, што дзяржаўныя інстытуты спрабуюць штучна змяніць іх традыцыйныя каштоўнасці. Дадзены стан можна назваць маргінальным таму, што раней працэс стварэння і змен каштоўнасцей групы не суправаджаўся канфліктамі са структурамі дзяржаўнай улады.

Галоўныя якасці культурнай інтымнасці па Хэрцфельду[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная роля дзяржавы ў кшталтаванні калектыўнай ідэнтыфікацыі як у публічнай, так і ў прыватнай сферы грамадскага жыцця.
  • Тэрмін культурная інтымнасць існуе толькі ў дачыненні да ідэй дзяржаў Захаду.
  • Амаральнасць каштоўнасцей групы ў дачыненні да агульнанацыянальных ці агульнаеўрапейскіх каштоўнасцей.

Агульная характарыстыка тэрміну[правіць | правіць зыходнік]

Дадзены тэрмін базуецца на дуалізме культурных узораў распаўсюджаных дзяржавай і грамадскай практыкай звычайных жыхароў. Нацыянальная дзяржава намагаецца стварыць адналіты ўнутраны вобраз народу, які пашырае на ўсіх жыхароў краіны. У гэтыя адзіныя, стандартызаваныя і ўсеабдымныя рамкі культуры не ўпісваюцца якасці некаторых маргінальных груп, якія здабываюць ніжэйшае месца ў іерархіі нацыянальных каштоўнасцей. Праз метафарызацыю кроўнай злучнасці народу дзяржава спрабуе ўніфікаваць ментальнасць адзінак да метафарычнай і аднароднай. Культурная інтымнасць — працэс, які дазваляе даследаваць, як сацыяльныя групы ствараюць супольныя сімвалы, якія аб'ядноўваюць яе сяброў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Herzfeld M. Cultural Intimacy: Social Politics in the Nation State. — L.: Routledge, 1997; a second, revised edition — New York, 2005.
  • Herzfeld Michael, Zażyłość kulturowa: Poetyka społeczna w państwie narodowym / przekł. Michał Buchowski. — Kraków : Wydawnictwo Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2007. ISBN 9788323323914
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.