Кулямёт Калашнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кулямёт Калашнікава
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Адзіны кулямёт
Краіна: Сцяг СССР СССР
Гады эксплуатацыі: з 1961
Мадыфікацыі:

ПКС, ПКТ, ПКМ,

ПКМС
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Міхаіл Цімафеевіч Калашнікаў
Характарыстыкі
Даўжыня, мм: 1225 мм
Даўжыня ствала, мм: 605 мм
Калібр, мм: 7.62 мм
Патроны: 7,62 × 54 мм R
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 650 стр./хв.
Боезабеспячэнне: Стужкі на 100/200/250 патронаў
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 1000 м (ПК)
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

7,62-мм кулямёт Калашнікава — савецкі кулямёт, распрацаваны як адзіны кулямёт для Узброеных Сіл СССР.

Прыняты на ўзбраенне ў 1961 годзе. Ужываўся ў многіх войнах і ўзброеных канфліктах другой паловы XX стагоддзя і пачатку XXI. Па ацэнцы амерыканскіх збройнікаў Цэнтра па вывучэнні замежнай навукі і тэхнікі Арміі ЗША, якія правялі яго выпрабаванні на знос, гэта адзін з лепшых кулямётаў у свеце, які адрозніваецца прастатой і надзейнасцю[1].

Мадэрнізаваны кулямёт атрымаў пазначэнне ПКМ. Мае начную мадыфікацыю ПКМН, прыстасаваную для ўстаноўкі начных прыцэлаў НСПУ або НСПУМ.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Кулямёт Калашнікава выкарыстоўвае газаадводную аўтаматыку, замыканне ствала ажыццяўляецца паваротным затворам. Агонь вядзецца толькі чэргамі, з адкрытага затвора. У пяхотным і бронетранспарцёрным варыянтах кулямёт абсталяваны складнымі сошкамі, шкілетным прыкладам і пісталетнай дзяржальняй кіравання агнём. У станковым варыянце кулямёт усталёўваецца на ўніверсальны складаны станок-трыногу. Для вядзення агню па паветраных мэтам станок мае адмысловую штангу-адаптар. Прыцэльныя прыстасаванні адкрытыя, рэгулюемыя. Кулямёт таксама можа абсталёўвацца аптычнымі альбо начнымі прыцэламі.

Боезабеспячэнне патронамі — з нерассыпной металічнай стужкі, падача стужкі-толькі зправа

Ударна-спускавы механізм з зваротна-баявой спружынай, забяспечвае толькі аўтаматычны агонь. Газаадводны вузел мае трохпазіцыйны газавы рэгулятар. Астуджэнне ствала паветранае, ствол хутказдымны, для зручнасці замены мае ручку для пераноскі. Боезабеспячэнне — з нерассыпной металічнай стужкі, падача стужкі — толькі справа. Падача патрона са стужкі — двухступеньчатая, пры адыходзе затворнай групы назад патрон выцягваецца са стужкі захопамі вымальніка і зніжаецца на лінію падачы. Затым, пасля націску на спускавы кручок, затворная група рухаецца наперад, патрон дасылаецца ў ствол. Баявы ўзвод знаходзіцца на затворнай раме, з ёю звязаны ўдарнік. Калі пасля замыкання затвора затворная рама працягвае рух наперад, ударнік пад яе дзеяннем прасоўваецца па канале ў драбах засаўкі і разбівае капсуль. У танкавым варыянце кулямёта (ПКТ) замест спускавога кручка ўсталяваны электрамагнітны спускавы механізм (электраспуск), які ўключаецца кнопкай, размешчанай на блоку навядзення гарматы на танку або БМП альбо на дзяржальні павароту вежы на БТР. Электраспуск злучаецца з бартавой сеткай бронемашыны кабелем, абароненым гнуткай трубкай з вітага дроту даўжынёй 50 см. На выпадак адмовы электраспуску альбо адсутнасці напружання ў бартавой сеткі бронемашыны, на танкавым варыянце кулямёта (ПКТ) прадугледжана механічная сістэма адкрыцця агню. Механічны спуск размешчаны вышэй блока электраспуска на затыльніку ствольнай скрынкі і прадстаўлены гарызантальна размешчанай гашэткай, якую трымае вертыкальная ахоўная планка.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Johnson H. E. (narrator). Special Forces Foreign Weapons Demonstration (13:41 — 17:10). Fort Bragg, NC: U.S. Foreign Science & Technology Center. (1974).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]