Узброеныя Сілы СССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Узброеныя Сілы
Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
УС СССР
Red Army Star 1922.jpg
Заснаванне 23 лютага 1946
Роспуск 25 снежня 1993
Камандаванне
Вярхоўны галоўнакамандуючы гл. Вярхоўны Галоўнакамандуючы УС СССР
Міністр абароны гл. Главы ваеннага ведамства СССР
Ваенныя сілы
Прызыўны ўзрост 18–27 гадоў
Занята ў арміі 5 350 800 чалавек на 1989 год (1-е месца)
Разгорнута за мяжой Куба, В'етнам, Манголія, ГДР, Венгрыя, Чэхаславакія, Польшча, Кампучыя
Запас 92 345 764 чалавек
Фінансы
Бюджэт 290 млрд $ на 1990 год (1-е месца)

Узброеныя Сілы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (УС СССР) — ваенная арганізацыя (Узброеныя Сілы) Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, была прызначана для абароны савецкага народа, свабоды і незалежнасці Савецкага Саюза.

У склад Узброеных Сіл Саюза ўваходзілі: цэнтральныя органы ваеннага кіравання, Савецкая Армія (Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння, Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы, Войскі проціпаветранай абароны), Ваенна-марскі Флот, Тыл Узброеных Сіл, а таксама Войскі грамадзянскай абароны, Унутраныя войскі МУС СССР і Памежныя войскі КДБ СССР.

Савецкая Армія да лютага 1946 года называлася Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (Чырвоная Армія, РСЧА).

Да сярэдзіны 1980-х гадоў Узброеныя Сілы Саюза былі найбуйнейшымі ў свеце па колькасці (у 1988 годзе агульная колькасць склала 5 076 234 ваеннаслужачых), і валодалі самымі вялікімі ў свеце запасамі ядзернай і хімічнай зброі. Апроч гэтага, УС СССР валодалі самымі буйнымі танкавымі групоўкамі на Зямлі — каля 60 тысяч танкаў і бранемашын.

За ўвесь час існавання, пачынаючы з 1946 года і да распаду СССР, Узброеныя сілы СССР былі аднымі з самых буйных і магутных у свеце.

Нягледзячы на распад СССР у 1991 годзе, Узброеныя сілы СССР праіснавалі аж да канца 1993 года — у відзе АУС СНД.

Фарміраванні УС СССР некаторы час дыслакаваліся ў Аўстрыі, Даніі[1], Нарвегіі, Фінляндыі, ГДР (ГСВГ), ПНР (ПнГВ), ЧССР, ВНР (ЦГВ), НРБ, СРР (ПдГВ), Кубе, СРВ, Камбоджы, МНР, Паўночнай Карэі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, і ў некаторых іншых афрыканскіх краінах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны была праведзена дэмабілізацыя РСЧА і да канца 1923 года ў ёй засталося ўсяго каля паўмільёна чалавек.

У канцы 1924 года Рэўваенсавет прыняў 5-гадовы план ваеннага будаўніцтва, ухвалены III з'ездам Саветаў СССР праз паўгода. Было вырашана захаваць кадравае ядро арміі і пры найменшых выдатках навучыць ваеннай справе як мага больш людзей. У выніку за дзесяць гадоў 3/4 усіх дывізій сталі тэрытарыяльнымі — навабранцы знаходзіліся ў іх на навучальных зборах па два — тры месяцы ў год на працягу пяці гадоў.

Але ў 1934 — 1935 гадах ваенная палітыка змянілася і 3/4 усіх дывізій сталі кадравымі. У Сухапутных войсках у 1939 годзе ў параўнанні з 1930 годам колькасць артылерыі павялічылася ў 7 разоў, у тым ліку процітанкавай і танкавай — у 70 разоў. Развіваліся танкавыя войскі і ВПС. Колькасць танкаў з 1934 года па 1939 год вырасла ў 2,5 разы, у 1939 годзе ў параўнанні з 1930 годам агульная колькасць самалётаў павялічылася ў 6,5 разы. Разгарнулася будаўніцтва надводных караблёў розных класаў, падводных лодак а таксама самалётаў марской авіяцыі. У 1931 годзе з'явіліся Паветрана-дэсантныя войскі, якія да 1946 гады ўваходзілі ў склад ВПС.

22 верасня 1935 годзе былі ўведзены персанальныя воінскія званні, а 7 мая 1940 годзе — генеральскія і адміральскія званні. Камандны састаў панёс вялікія страты ў 1937—1938 гадах у выніку «Вялікага тэрору».

1 верасня 1939 года быў прыняты Закон СССР «Аб ўсеагульным воінскім абавязку», паводле якога ўсе прыдатныя па стане здароўя мужчыны павінны былі служыць у арміі тры гады, на флоце — пяць гадоў (па ранейшым законе 1925 года «лішэнцы» — пазбаўленыя выбарчых правоў «непрацоўныя элементы» — у арміі не служылі, а залічаліся ў тылавое апалчэнне) Да гэтага часу Узброеныя Сілы СССР цалкам былі кадравымі, а колькасць іх узрасла да 2 млн чалавек.

Замест асобных танкавых і бранявых брыгад, якія з 1939 года з'яўляліся асноўнымі злучэннямі бранетанкавых войскаў, пачалося фарміраванне танкавых і механізаваных дывізій. У Паветрана-дэсантных войсках сталі фарміраваць паветрана-дэсантныя карпусы, а ў ВПС — пераходзіць з 1940 года на дывізіённую арганізацыю.

За тры гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельная вага камуністаў ва Узброеных Сілах павялічыўся ўдвая і да канца 1944 года склала 23 працэнты ў арміі і 31,5 працэнты на флоце. У канцы 1944 года ва Узброеных Сілах налічвалася 3 030 758 камуністаў, што складала 52,6 працэнты ўсёй колькасці партыі. На працягу года значна пашырылася сетка першасных партыйных арганізацый: калі на 1 студзеня 1944 года ў арміі і на флоце іх налічвалася 67 089, то на 1 студзеня 1945 года — ужо 78 640[2]

Да канца Вялікай Айчыннай вайны ў 1945 годзе Узброеныя Сілы СССР налічвалі звыш 11 млн чалавек, пасля дэмабілізацыі — каля трох мільёнаў. Затым іх колькасць ізноў узрасла. Але падчас «хрушчоўскай адлігі» СССР пайшоў на скарачэнне колькасці сваіх Узброеных Сіл: у 1955 годзе — на 640 тыс. чал., да чэрвеня 1956 года — на 1 200 тыс. чал.

У перыяд «халоднай вайны» з 1955 года Узброеныя Сілы СССР адыгрывалі вядучую ролю ў ваеннай Арганізацыі Варшаўскага дагавора (АУС). Пачынаючы з 1950-х гадоў паскоранымі тэмпамі ва Узброеныя Сілы ўкаранялася ракетнае ўзбраенне, у 1959 годзе былі створаны Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння. Адначасова нарошчвалася колькасць танкаў. Па колькасці танкаў СССР выйшаў на першае месца ў свеце, да 1980-х гадоў у Савецкіх Узброеных Сілах танкаў было больш, чым ва ўсіх астатніх краін разам узятых. Быў створаны буйны акіянскі ваенна-марскі флот. Найважнейшым кірункам развіцця эканомікі краіны стала нарошчванне ваеннага патэнцыялу, гонка ўзбраенняў. На гэта ішла значная частка нацыянальнага даходу.

У перыяд пасля Вялікай Айчыннай вайны на Міністэрства абароны СССР сістэматычна ўскладалася задача забеспячэння грамадзянскіх міністэрстваў рабочай сілай шляхам фарміравання для іх вайсковых злучэнняў, часцей, ваенна-будаўнічых атрадаў, якія выкарыстоўваліся ў якасці будаўнічых рабочых. Колькасць гэтых фарміраванняў з года ў год узрастала.[3]

У 1987 — 1991 гадах падчас «перабудовы» праводзілася палітыка «абарончай дастатковасці» і ў снежні 1988 года было абвешчана пра аднабаковыя меры па скарачэнні Савецкіх Узброеных Сіл. Іх агульная колькасць была скарочана на 500 тыс. чалавек (12 %). Савецкія ваенныя кантынгенты ў Цэнтральнай Еўропе ў аднабаковым парадку былі паменшаны на 50 тысяч чалавек, шэсць танкавых дывізій (каля дзвюх тысяч танкаў) былі выведзены з ГДР, Венгрыі, Чэхаславакіі і расфарміраваны. У еўрапейскай частцы СССР колькасць танкаў была скарочана на 10 тыс., артылерыйскіх сістэм — на 8,5 тыс., баявых самалётаў — на 820. Было выведзена 75 % савецкіх войскаў з Манголіі, і колькасць войскаў на Далёкім Усходзе (якія супрацьстаялі КНР) была паменшана на 120 тыс. чалавек.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]