Перайсці да зместу

Кумжа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кумжа
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salmo trutta Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161997
NCBI  8032
EOL  206777

Кумжа, ласось-таймень[1] (Salmo trutta) — рыба сямейства ласосевых.

Звычайныя памеры дарослых асобін кумжы вагаюцца ў залежнасці ад падвіда — да 30 — 70 см даўжыні і 1 — 5 кг вагі, некаторыя падвіды дасягаюць масы 24 кг, а даўжыні да 117 см.

Цела стройнае, пакрытае дробнай луской. Афарбоўка вар'іруецца ў залежнасці ад асяроддзя, спіна цёмна-шэрая або аліўкавая, бакі светлыя з чорнымі і чырвонымі плямамі.

Утварае шмат форм ад прахадных (марскіх) да жылых прэснаводных (азёрных і ручаёвых). Падвід Salmo trutta morpha fario на Беларусі называюць стронга ручаёвая.

  1. Напісанне Кумжа, Ласось-таймень у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.20