Прамянёвапёрыя рыбы (Actinopterygii) — класрыб з надкласукасцявых рыб[1][2]. Пераважная большасць вядомых сучасных відаў рыб (звыш 20 000 або каля 95 %) адносяцца да прамянёвапёрых.
Шкілет рыб з’яўляецца апорай для прымацавання мышц і аховай для ўнутраных органаў.
Шкілет касцістых рыб складаецца са шкілета галавы — чэрапа, пазваночніка, шкілета парных і няпарных плаўнікоў (плаўніковых прамянёў) і іх паясоў. Апорай для касцей грудных плаўнікоў служыць плечавы пояс, які складаецца з лапатак і каракоідаў, а для брушных плаўнікоў — тазавы пояс. Чэрап мае два аддзелы: мазгавы і вісцэральны. Косці мазгавога аддзела ахоўваюць галаўны мозг рыбы. Вісцэральны аддзел чэрапа мае верхнія і рухомыя ніжнія сківіцы. З дапамогай сківіц рыбы хапаюць і ўтрымліваюць здабычу. З чэрапам нерухома зрастаецца пазваночнік. Ён утвораны шматлікімі рухома злучанымі пазванкамі. У тулаўным аддзеле да пазванкоў прымацаваны рэбры, якія ахоўваюць унутраныя органы. У хваставым аддзеле пазваночніка рэбраў няма.
Храстковыя ганоіды захавалі многія старажытныя адзнакі: ёсць хорда, чэрап у значнай ступені храстковы, адсутнічаюць целы пазванкоў.