Перайсці да зместу

Курс судна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Компасная картушка, градусы і румбы, XVI-XVII ст

Курс судна́ — вугал між дыяметральнай плоскасцю судна і напрамкам на поўнач ( N норд).

Вымяраецца ў градусах па гадзіннікавай стрэлцы ад 0 ° (т.зв. «чысты норд») да 359 °. Да сярэдзіны XIX ст. было прынята вымярэнне ў румбах ад 0 (норд, N) па гадзіннікавай стрэлцы да 31 (норд-вэст-тэн, NBW). У залежнасці ад метаду вымярэння адрозніваюць:

  • Сапраўдны курс — вугал паміж паўночным напрамкам геаграфічнага (сапраўднага) мерыдыяна і напрамкам на пэўны пункт. 
  • Магнітны курс — вугал адносна магнітнага норда. Паколькі магнітны полюс Зямлі не супадае з геаграфічным, магнітны курс адрозніваецца на велічыню магнітнага схілення ў месцы вымярэння. 
  • Компасны курс — вугал паміж плоскасцю компаснагага мерыдыяна і насавой часткай дыяметральнай плоскасці судна. Компасны курс разлічваецца як алгебраічная рознасць сапраўднага курсу і агульнай папраўкі, якая вылічваецца па яе элементах або шляхам параўнання компаснага і сапраўднага пеленгаў нейкіх аб'ектаў (берагавых арыенціраў, нябесных свяцілаў)[1].
  • Nathaniel Bowditch. Амерыканскі Практычны Navigator. 2002 Bicentennial Edition, Міністэрства абороны ЗША, 2002 г. ISBN 0-16-051125-9
    • Курс адносна ветру  
    •  Дэвіяцыя   
    • Напрамкавы вугал (шляхавы)  
    • Курсавы вугал