Магнітнае схіленне
Выгляд
Магні́тнае схіле́нне[1] — вугал, паміж паўночным кірункам сапраўднага і магнітнага мерыдыянаў. Яно лічыцца дадатным (усходнім), калі магнітны мерыдыян адхілены да ўсходу (направа), і адмоўным (заходнім), калі магнітны мерыдыян адхілены да захаду (налева) ад сапраўднага мерыдыяна.
Ведаючы велічыню магнітнага схілення, магчыма перайсці ад магнітнага азімута да сапраўднага (геаграфічнага). Значэнне магнітнага схілення паказваецца на магнітных картах і выкарыстоўваецца для вызначэння сапраўднага мерыдыяна па паказаннях магнітнага компаса ці бусолі. Прыблізна можна лічыць, што Зямля з’яўляецца аднастайна намагнічаным шарам, магнітная вось якога складае вугал 11,5° з воссю кручэння Зямлі (становішча магнітных палюсоў Зямлі з часам змяняецца).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Схіле́нне магні́тнае // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 305. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Магни́тное склоне́ние // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 231. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
- Магни́тное склоне́ние // Большая политехническая энциклопедия / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: ООО Издательство «Мир и образование», 2011. — С. 210. — 704 с.: ил. — ISBN 978-5-94666-621-3. (руск.)
- Магнитное склоение // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 7. (руск.)