Кымсусанскі мемарыяльны палац Сонца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маўзалей
Кымсусанскі мемарыяльны палац
금수산태양궁전
Маўзалей - былая рэзідэнцыя Прэзідэнта КНДР
Маўзалей - былая рэзідэнцыя Прэзідэнта КНДР
39°03′51″ пн. ш. 125°47′15″ у. д.HGЯO
Краіна  КНДР
Горад Пхеньян
Архітэктурны стыль бруталізм[d]
Заснавальнік Кім Ір Сен
Першае згадванне 1994
Дата заснавання 1976[1]
Вядомыя жыхары Кім Ір Сен (з 1994 года)
Кім Чэн Ір (з 2011 года)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маўзалей Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра (афіцыйная назва — Кымсусанскі мемарыяльны палац, кар.: 금수산기념궁전; з 16 лютага 2012 года — Кымсусанскі мемарыяльны палац Сонца) — пахавальня Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра. размешчана на паўночным усходзе Пхеньяна. Насупраць маўзалея, на гары Тэсон знаходзяцца Мемарыяльныя могілкі рэвалюцыянераў, на якіх пахаваны Кім Чэн Сук, жонка Кім Ір Сена і маці Кім Чэн Іра. Разам маўзалей і могілкі складаюць адзіны комплекс.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пры жыцці Кім Ір Сена ў палацы размяшчалася яго рэзідэнцыя. Пасля яго смерці па загадзе Кім Чэн Іра будынак быў пераабсталявана ў маўзалей Кім Ір Сена. Цела Кім Ір Сена ляжыць у адкрытым саркафагу.

29 снежня 2011 года ў маўзалеі было пахавана цела Кім Чэн Іра. 16 лютага 2012 года ў гонар 70-годдзя з дня нараджэння Кім Чэн Іра пераназваны ў Кымсусанскі палац Сонца.

Допуск у маўзалей замежнікаў ажыццяўляецца толькі падчас турыстычных паездак. Забаронена фатаграфаваць целы памерлых кіраўнікоў КНДР, гучна размаўляць. Усталяваны дрэс-код прадугледжвае наяўнасць годнага адзення з няяркай расфарбоўкай.

Зноскі

  1. Joinau B. Les régimes de visibilité de Pyongyang: Pour une topo-politique de la distance — 2016. — 28 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]