Пахавальня


Пахава́льня — мемарыяльнае архітэктурнае збудаванне для пахавання цела нябожчыка. Звычайна пахавальні стаяць асобна, маюць уваход у сярэдзіну — склеп, радзей іх убудоўваюць у нефы ці крыпты культавых збудаванняў. Вызначаюцца разнастайнасцю кампазіцый (мастабы, грабніцы, піраміды, маўзалеі, калумбарыі, пантэоны, саркафагі), манументальнасцю, трываласцю будаўнічых матэрыялаў. Розныя віды пахавальняў вядомы з глыбокай старажытнасці.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]
На Беларусі пашыраны ў XVIII — пачатку XX ст., часта ўключаліся ў ансамблі палацаў і сядзіб. У архітэктуры пахавальні адлюстраваліся асноўныя мастацкія стылі: барока — у Троіцкім касцёле у в. Воўчын, дзе ў 1938—87 гг. знаходзілася пахавальня апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, псеўдарускі стыль — фамільная пахавальня Паскевічаў у комплексе Гомельскай капліцы, мадэрн — капліца-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх у Міры, несапраўдная готыка — капліца-пахавальня Ажэшкаў ў в. Закозель і інш. У сучаснай архітэктуры пахавальні ствараюць як мемарыяльныя помнікі дзяржаўным і грамадскім дзеячам, героям ваеннага часу, напрыклад, некропаль-калумбарый у мемарыяльным комплексе Брэсцкая крэпасць-герой.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пахавальня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 237. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх