Кэрал Ломбард
Кэрал Ломбард | |
---|---|
англ.: Carole Lombard | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 1942[1][2][…] (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Frederic C. Peters[d][4] |
Маці | Elizabeth Knight[d][4] |
Муж | William Powell[d], Кларк Гейбл і William Powell[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаактрыса |
IMDb | nm0001479 |
carolelombard.org | |
![]() |
Кэрал Ломбард (англ.: Carole Lombard, народжаная Джэйн Эліс Пітэрс (англ.: Jane Alice Peters), 6 кастрычніка 1908 — 16 студзеня 1942) — амерыканская актрыса, намінантка на прэмію «Оскар».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям’і немца і англічанкі. Найбольш вядомая дзякуючы сваім камедыйным ролям у класічных галівудскіх фільмах 1930-х гадоў, асабліва па ролі Айрын Балак у фільме «Мой слуга Годфры» ў 1936 годзе, які і прынёс ёй намінацыю на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі. Амерыканскі інстытут кінамастацтва уключыў Кэрал у спіс 100 найвялікшых зорак кіно пад нумарам 23. За свой уклад у кінамастацтва Кэрал Ламбард удастоена зоркі на Галівудскай алеі славы на Галівуд-бульвар 6930.
З 1939 года была замужам за акцёрам Кларкам Гейблам.
У студзені 1942 года Кэрал Ломбард удзельнічала ў туры «Liberty bond» — збор грошай на ваенныя патрэбы з дапамогай ваенных аблігацый. Пасля вылету з Лас-Вегаса пілот не здолеў набраць дастатковую вышыню, і самалёт Trans World Airlines урэзаўся ў гару Патосі. Усе пасажыры загінулі (22 чалавекі). Пахавана на могілках Форэст-лаўн.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Carole Lombard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Carole Lombard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ 5,0 5,1 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.