Кэсідзі Кук
Кэсідзі Кук | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | скачкі ў ваду[1] |
Нарадзілася |
9 мая 1995 (29 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 160 см |
Вага | 56 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кэсідзі Кук (англ.: Kassidy Cook; нар. 9 мая 1995, Плантэйшэн, Фларыда) — амерыканская скакуха ў ваду, сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2016 і 2024 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кэсідзі Кук нарадзілася ў 1995 годзе ў Плантэйшэне, штат Фларыда, у ЗША. Пятае дзіця ў сям’і Кевіна і Лоры Кук. Скачкамі ў ваду займаецца з чатырохгадовага ўзросту. Кэсідзі скончыла сярэднюю школу Вудлендс у 2013 годзе і Стэнфардскі ўніверсітэт у 2018 годзе.
У 2016 годзе брала ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. У спаборніцтвах на трохметровым трампліне не змагла кваліфікавацца ў фінал, заняла выніковае трынаццатае месца, набраўшы ў паўфінале 304,35 бала.
На летніх алімпійскіх гульнях у Парыжы, у сінхронных скачках з трохметровага трампліна стала сярэбраным прызёрам алімпійскага турніру. Яе партнёркай была Сара Бэкан, а выніковы вынік склаў — 314,64 бала.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.