Кібла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кібла ў гатэлі Шарм-эш-Шэйха, Егіпет

Кібла (араб. قبلة) — напрамак у бок Каабы. У мусульманскай рэлігійнай практыцы вернікі павінны быць накіраваны тварам у гэтым напрамку падчас малітвы. У мячэці для вызначэння кіблы робіцца асаблівы знак — міхраб.

Варта адзначыць, што мусульмане не пакланяюцца Каабу або яго змесціву; Кааба — проста кропка факусіроўкі для вернікаў.