Кідар
Выгляд
Кідар — галаўны ўбор іўдзейскага першасвятара, які згадваецца ў Старым Запавеце (Зых. 28:4, 37:39, Лев. 8:9 і інш.).
Уяўляў сабой цюрбан, чалму, з белага вісона. Сыходзячы з апісання, на пярэдні бок кідара, з дапамогай блакітнага шнура, прымацоўвалася залатая дошчачка з надпісам: «Святыня Госпаду» (Зых. 28:4, 36-38).
Першасвятары апраналі кідар толькі ў афіцыйных ўрачыстых выпадках (Лев. 8:9, 16:4, Зых. 3:5). Ён, відавочна, быў знакам чысціні, гонару і годнасці першасвятара. Але немагчыма дакладна сказаць, якая была першапачатковая форма кідара; на думку адных, ён рабіўся на падабенства тыяры, а па іншых — складаў проста галаўную павязку[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Біблейская энцыклапедыя Нікіфара