Вісон
Вісон | |
---|---|
Матэрыял | Бісус[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вісон — найтанчэйшая тканіна, белая, радзей залацістая. Каштоўная тканіна старажытнасці, якая ўжывалася для адзення першасвятароў , цароў, фараонаў, цэнтурыёнаў і патрыцыяў, у яе заварочвалі муміі фараонаў. Неаднаразова згадваецца ў гістарычных крыніцах, у Святым Пісанні . Егіпцяне, іўдзеі, рымляне, візантыйцы насілі вісон: такая папулярнасць тлумачылася найвышэйшай якасцю гэтай матэрыі, яе лёгкасцю, танкатканасцю і трываласцю. Да прыкладу, пару пальчатак з вісону можна скласці ў шкарлупіну грэцкага арэха .
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Склад спрэчны, матэрыялам часта называюць лён, альбо нітку, якая выдзяляецца некаторымі відамі малюскаў. На карысць лёну кажа сама назва вісону — byssus (англ.) (byssal thread, byssus thread), ад стар.-грэч.: βύσσος, які бярэ пачатак у семіцкім בוץ — «буц». У Бібліі паралельна тэрміну «בוץ» выкарыстоўваецца тэрмін «שש» (шэш), у сінадальным перакладзе — «тонкі лён»[2], прычым першапачаткова словам «шэш» пазначалі тканіну з Егіпта, а «буц» — падобную з ёй сірыйскую. Ёсць меркаванне, што першапачаткова вісонам называлася менавіта льняная або баваўняная тканіна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Герадот, апісваючы працэс бальзамавання егіпецкіх мумій, кажа, што «цела з галавы да ног захутвалася павязкамі з вісону». Егіптолаг Джон Гарднер Уілкінсан выявіў вісон у егіпецкіх царскіх пахаваннях і пералічыў ніткі, каб ацаніць майстэрства старажытнаегіпецкіх ткачоў. Ён выявіў у адной цалі тканіны 152 ніткі асновы і 71 уточную нітку, што дазволіла яму сцвярджаць: вісон — адна з найтанчэйшых тканін, бо параўнаць яе можна толькі з сучаснымі ўзорамі, самыя тонкія з якіх утрымліваюць 88 уточных нітак. Паводле адной з легенд, менавіта з вісону, а зусім не з футры вавечкі, было зроблена і Залатое руно. У сярэднія вякі вісон выпрацоўвалі ў Індыі і ў міжземнаморскіх краінах, з яго рабілі панчохі і пальчаткі. Цяпер толькі некалькі жанчын на Сардзініі захоўваюць мастацтва прадзення з вісону.
З развіццём еўрапейскай цывілізацыі на змену вісону прыйшоў кітайскі шоўк. Вытворчасць вісону ў Еўропе практычна цалкам спынілася, невялікая колькасць яго паступала з Індыі. У XVIII стагоддзі на поўдні Францыі і Італіі адрадзілася вісонавытворчасць. У 1870 годзе Жуль Верн піша ў сваіх «20 000 лье пад вадой»: « раптам мне стала горача, я скінуў з плячэй сваю вісонавую куртку».
Выраб
[правіць | правіць зыходнік]Ніткі вісону жыхары Міжземнамор’я збіралі ў прыбярэжнай зоне, у месцах скаплення двухстворкавага малюска — Pinna nobilis, у назе якога размешчана бісусавая залоза, якая выпрацоўвае бялковы сакрэт — бісус (byssus, што па-англійску і азначае «вісон»). Бісус дубянее ў выглядзе пучка трывалых шаўкавістых нітак даўжынёй каля 6 сантыметраў, з дапамогай якіх малюск замацоўваецца на прадметах пад вадой. Адна асобіна вырабляе 1-2 грама ніткі, таму, каб выпрацаваць 200—300 грамаў вісону, неабходна аддзяліць ад каменя і апрацаваць тысячу малюскаў.
Згадкі ў Бібліі
[правіць | правіць зыходнік]- Скінію ж зрабі з дзесяці покрываў суканага вісону і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, і херувімаў зрабі на іх майстэрскаю працаю; Зых. 26:1
- І зробяць эфод з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, і з суканага вісону, майстэрскаю працаю. Зых. 28:6
- І зрабі хітон з вісону і кідар з вісону і зрабі пояс ўзорыстай працы; Зых. 28:39
- Некаторы чалавек быў багаты, апранаўся ў парфіру і вісон і кожны дзень баляваў бліскуча. Лук. 16:19
- Адкрыццё Іаана Багаслова, 19, 8: «… бо наступіў шлюб Ягняці, і жонка яго прыгатавала сябе. 8 І дадзена было ёй апрануцца ў вісон чысты і светлы; а вісон ёсць праведнасць святых».
Зноскі
- ↑ Tortora P. G., Merkel R. S. byssus (1), byssus (2) // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 82.
- ↑ «І зрабіў заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай тканіны і кручанага вісону» 2Пар. 3:14 и «І зрабіў заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і тонкага лёну» Зых. 36:35
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андреева Р. П. Виссон // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 134. — ISBN 5-86617-030-2.