Перайсці да зместу

Кімбры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кімбры (лац.: Cimbri) — адно з плямён старажытных германцаў.

Спачатку жылі на поўначы паўвострава Ютландыя. У канцы ІІ ст. да н.э. рушылі на поўдзень ва Усходнія Альпы, дзе ў 113 да н.э. разбілі рымскую армію. У 109, 107 і 105 да н.э. перамагалі рымлян у Галіі. Разам з тэўтонамі, амбронамі і гарудамі прасунуліся ў Італію, аднак 30 ліпеня 101 да н.э. былі разгромлены рымскай арміяй пад камандаваннем Гая Марыя каля Верцэлаў (цяпер Верчэлі). Міграцыя кімбраў — першае гістарычна даведзенае перасяленне старажытнагерманскіх плямён на поўдзень.

  • Кімбры // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.