Кім Кільсэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кім Кільсэн
дацк.: Kim Kielsen
Прэм'ер-міністр Грэнландыі
10 снежня 2014 — 23 красавіка 2021
Папярэднік Алека Хаманд
Пераемнік Múte Bourup Egede[d]
Speaker of the Inatsisartut
май 2022 — верасень 2023
Папярэднік Hans Enoksen[d]

Нараджэнне 30 лістапада 1966(1966-11-30)[1] (57 гадоў)
Партыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кім Кільсэн (дацк.: Kim Kielsen, нар. 30 лістапада 1966 года) — грэнландскі палітык, прэм’ер-міністр Грэнландыі з 10 снежня 2014 года па 23 красавіка 2021 года.

Марак па прафесіі, у 1996—2003 гадах служыў у паліцыі. У 2005 годзе выбраны ў грэнландскі парламент ад левай партыі «Сіўмут» («Наперад»). Пасля таго, як у 2013 годзе «Сіўмут» вярнулася да ўлады, атрымаў пасты міністра жыллёвага будаўніцтва, прыроды і навакольнага асяроддзя, а таксама міністра па супрацоўніцтву паўночных краін.

30 верасня 2014 года прэм’ер-міністр Алека Хаманд была вымушана падаць у адстаўку з-за скандалу, звязанага з пазамэтавым выдаткоўваннем ёю бюджэтных сродкаў, і Кільсен прыняў на сябе абавязкі прэм’ер-міністра. У кастрычніку ён быў выбраны новым лідарам партыі, пасля чаго былі аб’яўлены датэрміновыя парламенцкія выбары, на якіх (у выніку расколу і стварэння прэм’ер-міністрам, якім быў Ханс Энаксен, цэнтрысцкай партыі «Налерак») партыя «Сіўмут» атрымала столькі ж месцаў, колькі радыкальна левае «Народнае супольніцтва», але, стварыўшы кааліцыю з правыми сіламі, змагла ўтрымацца пры ўладзе, у выніку чаго Кільсен афіцыйна заняў пост кіраўніка ўрада. У лістападзе 2016 года, аднак, Кільсен змяніў склад урада, уключыўшы ў яго замест правых прадстаўнікоў «Народнага супольніцтва» і «Налерак».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Kim Kielsen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]