Кінгстан (Ямайка)
| Горад | |
| Кінгстан | |
|---|---|
| англ.: Kingston | |
| 17°59′ пн. ш. 76°48′ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Кіраўнік | Andrew Swaby[d][1] |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1692 |
| Першая згадка | 1693 |
| Плошча | 25 км² |
| Вышыня цэнтра | 9 м |
| Водныя аб’екты | Карыбскае мора |
| Часавы пояс | UTC-5 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 651 880 чалавек (2001) |
| Шчыльнасць | 1429 чал./км² |
| Афіцыйная мова | Jamaican Patois[d] і англійская |
| ksac.gov.jm | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Кі́нгстан (англ.: Kingston) — сталіца і найбуйнейшы горад Ямайкі. Горад размешчаны на Карыбскім моры; гарадская агламерацыя 580.000 жыхароў. Знаходзіцца ў натуральнай гавані, абаронены доўгім і вузкім пралівам Палісадас, які злучае Порт-Роял і міжнародны аэрапорт з астатнімі часткамі вострава. Кінгстан самы вялікі англамоўны горад ва ўсім Карыбскім рэгіёне. Кінгстан не толькі сталіца Ямайкі, але і цэнтр швейнай і харчовай прамысловасці. Горад заснаваны ў 1693 годзе Вялікабрытаніяй. У 1872 годзе ў горадзе размяшчалася адміністрацыя Ямайкі. Горад атрымаў статус сталіцы, калі востраў атрымаў незалежнасць у 1962 годзе. Бедныя кварталы Кінгстана — радзіма музыкі ў стылі рэгі, які развіваўся на аснове музыкі ска – сумесі афрыканскіх, еўрапейскіх і лацінаамерыканскіх матываў. Горад складаецца з дзвюх частак — гістарычнага цэнтра і Новага Кінгстана.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва Кінгстана складае 580 тыс. чалавек. Большую частку насельніцтва складаюць афрыканцы (больш за 70%) і метысы (каля 15%). Астатняя частка - гэта выхадцы з Еўропы і Азіі. Дзяржаўная мова англійская, але большасць жыхароў сталіцы выкарыстоўваюць мясцовы дыялект.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://jis.gov.jm/councillor-andrew-swaby-sworn-in-as-kingstons-new-mayor/
- ↑ https://web.archive.org/web/20181224150649/https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/jm.html
- ↑ https://worldpopulationreview.com/cities/jamaica
- ↑ https://www.coventry.gov.uk/info/222/twin_towns_and_cities
