Кіпарыс буйнаплодны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кіпарыс буйнаплодны
Pebble Beach tree.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cupressus macrocarpa Hartw. & Gordon

Ахоўны статус
Status iucn3.1 VU ru.svg Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 30375
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   183480
NCBI   76352
EOL   1034856
IPNI   30188753-2
TPL   kew-2748734

Кіпарыс буйнаплодны (Cupressus macrocarpa) — від хвойных вечназялёных дрэў сямейства кіпарысавых (Cupressaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва хутка расце, дасягаючы ў вышыню 12 м. Крона маладых раслін калонападобная. З узростам галінкі згінаюцца, утвараючы разгалістую крону. Лісце светла- або цёмна-зялёнае, дыяметр шышак да 3,8 см. Ігліца мае пах лімона.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў дзікім стане толькі на вузкай паласе даўжынёй 3 км на ўзбярэжжы Каліфорніі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэты від добра пераносіць розныя кліматычныя ўмовы і моцнае абразанне, таму яго высаджваюць у выглядзе зялёных агароджяў або дэкаратыўных дрэў з фігурнай кронай. Гэта самая распаўсюджаная дэкаратыўная вечназялёная парода ціхаакіянскіх штатаў ЗША. Яе таксама разводзяць у цёплым поясе Еўропы, умераных абласцях Паўднёвай Амерыкі і Аўстраліі. Вядома некалькі разнавіднасцяў.

Выведзена некалькі сартоў, якія лічацца найбольш прыдатнымі для ўмоў пакаёвай аранжарэі, а таксама для культуры бансай. Расліна святлалюбная, аддае перавагу ветраным памяшканням з умеранай тэмпературай і высокай вільготнасцю паветра. Паліў умераны. Шэраг сартоў дазваляюць ствараць практычна ўсе японскія стылі бансай, аднак пераважней вертыкальны. Афарбоўка ігліцы ў культурных сартоў кіпарыса буйнаплоднага, як правіла, больш светлая, чым у прыроднага, жаўтавата-зялёная, або залацістая.