Кіпарысавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Cupressaceae)
Перайсці да: рух, знайсці
Кіпарысавыя
Cypress Halefka.JPG
Кіпарыс вечназялёны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cupressaceae Gray (1822), nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы род
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   18042
NCBI   3367
EOL   4065
GRIN   f:315
IPNI   77126767-1
FW   54792

Кіпарысавыя (Cupressaceae) — сямейства голанасенных раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна- або двухдомныя лістападныя і вечназялёныя дрэвы і кусты. Драўніна без смаляных хадоў, іншы раз з багатай драўніннай парэнхімай і звычайна з аднарадконай поравасцю трахеід. Лісце (ігліца) чаргаванае, супраціўнае ці ў кальчаках па 3—4, лінейна-ланцэтнае, іголка- або лускападобнае, з адной жылкай.

Мікрастробілы дробныя, адзіночныя або сабраны ў гронку ці галоўчатае ўтварэнне. Мікраспарафілы размешчаны спіральна, супраціўна або ў кальчаках, нясуць 2—9 (часцей 3—6) свабодных мікраспарангіяў. Пылковыя зярняты без паветраных мяшочкаў. Мужчынскі гаметафіт (зарастак) рэдукаваны, без праталіяльных (зарасткавых) клетак. Жаночыя шышкі маленькія, адзіночныя, на канцах парасткаў, складаюцца з некалькіх пар або кальчакоў лускавінак. Насенная лускавінка больш-менш зрослая з покрыўнай (у падсямейства кіпарысавых цалкам зрослая), нясе каля асновы ад 2 да 12 прамых ці адваротнапавернутых семязародкаў. Архегоніі на жаночным гаметафіце цесна размешчаны ў групах, і ўвесь археганіяльны комплекс звычайна абкружаны агульным пакрывалам. Насенне свабоднае, крылатае або бяскрылае. Зародак звычайна з 2, радзей 5—9 семядолямі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Геалагічная гісторыя кіпарысаў пачынаецца а позняй юры. Вядома больш за 20 родаў, 140 відаў, пашыраныя ва ўмерана цёплым поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі. На Беларусі распаўсюджаны дзікарослы ядловец звычайны, інтрадукаваны балотны кіпарыс звычайны, кіпарысавік, платыкладус усходні, туя заходняя, некалькі відаў ядлоўца.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Сярод кіпарысавых дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя, смаланосныя, эфіраалейныя і таніданосцыя расліны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прусакова Б. М. Кіпарысы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал.: I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 488 с., іл.
  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6