Кіраўская (станцыя метро, Самара)
Выгляд
«Кіраўская» руск.: Кировская | |
---|---|
Першая лінія | |
Самарскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 26 снежня 1987 |
Суседнія станцыі | Безымянка (станцыя метро) і Юнгарадок (станцыя метро) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
«Кіраўская» (руск.: Кировская) — станцыя Самарскага метрапалітэна. Размешчана на 1-й лініі паміж станцыямі «Юнгарадок» і «Безымянка». Адкрыта 26 снежня 1987 года ў складзе першага пускавога ўчастка Куйбышаўскага метрапалітэна «Юнгарадок» — «Перамога».
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Афармленне станцыі распрацаваў архітэктар Ф. А. Сіманян. Падлога — граніт цёплых колераў, на сценах стужкі з мармуру. Столь арачная, белая, падсветленая белым святлом, стварае ілюзію аб’ёму. У тарцах платформы мастацкія пано з чырвонага туфу, якое ўслаўляе стваральную працу чалавека. Выбар тэмы абумоўлены тым, што станцыя размешчана ў цэнтры прамысловай зоны горада і прызначалася для падвозу працоўных да заводаў.