Перайсці да зместу

Кіраўскі раён (Растоў-на-Доне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіраўскі раён
Герб
Герб
Першае згадванне: 1936
Плошча: 18,6 км²
Тэлефонныя коды: 863
Афіцыйны сайт

Кіраўскі раён Растова-на-Доне быў утвораны ў 1936 годзе.

Тут размешчаныя ўсе галоўныя адміністрацыйныя органы кіравання Паўднёвай федэральнай акругі, Растоўскай вобласці і самога горада, найбуйнейшыя фінансавыя і гандлёвыя кампаніі, а таксама культурныя цэнтры.

Гістарычны лёс раёна характэрны тым, што ён супадае з гісторыяй заснавання г. Растова-на-Доне. Нагадваюць пра гэта рэшткі крэпасці Дзімітрыя Растоўскага ў парку імя 1-га Мая і Багатая крыніца, ваду з якой, па паданні, піў імператар Пётр I. Менавіта тут і быў заснаваны ў 1749 годзе горад. Вуліца Сядова з’яўляецца знакамітай і былой цэнтральнай вуліцай г. Растова-на-Доне.

З тых часоў тэрыторыя раёна з’яўляецца цэнтрам горада. Яна была месцам многіх важных падзей, што ўвайшлі ў гісторыю горада. У другой палове XVIII стагоддзя Растоў быў найбуйнейшым абарончым і гандлёвым пунктам. Адсюль сельскагаспадарчыя тавары, металы адпраўлялі за мяжу. Сведкі сцвярджалі, што ніводны порт на поўдні Расіі не ведаў гэтак імклівага ўзросту экспарту, як Растоў. У 1857 годзе з’явілася першае ў Растове прамысловае прадпрыемства. Прыкладна ў гэты ж час былі распачаты першыя спробы будаўніцтва вадавода ад Багатай студні.

ГодКолькасць
1959 109 626 [1]
1970 98 496 [2]
1979 94 150 [3]
1989 81 484 [4]
2002 69 024 [5]
ГодКолькасць
2009 59 922 [6]
2010 65 987 [7]
2012 65 681 [8]
2013 65 322 [9]
2014 65 239 [10]
ГодКолькасць
2015 64 702 [11]
2016 64 019 [12]
2017 63 499 [13]
2018 62 782 [14]
2019 61 857 [15]
ГодКолькасць
2020 61 218 [16]
2021 59 561 [17]

На тэрыторыі Кіраўскага раёна знаходзіцца больш за 40 банкаўскіх устаноў, у тым ліку такія, як ААТ КБ «Цэнтр-Інвест», «Паўднёва-заходні банк» СБ РФ, ААТ АУБ «Стэла-Банк» і інш. Размяшчэнне раёна ў цэнтральнай частцы горада спрыяе размяшчэнню сеткі прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, побытавага абслугоўвання, у тым ліку: 913 прадпрыемстваў гандлю, 263 прадпрыемствы грамадскага харчавання і 274 побытавага абслугоўвання.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў раёна ёсць нямала паспяховых. ААТ «Данскі тытунь» займае вялікую частку рынку тытунёвых вырабаў у Расіі. Свой унёсак у развіццё прамысловага сектара раёна робяць і такія прадпрыемствы, як ЗАТ «Дон абутак», ФГУП «Растоўскае пратэзна-артапедычнае прадпрыемства», ААТ «Южтрубаправодстрой», ААТ «Каўэлектрамантаж» і інш.

Валодаючы вялікай культурнай спадчынай, Кіраўскі раён працягвае захоўваць і прымнажаць яе. Музычны тэатр, Абласная філармонія, Абласны музей краязнаўства, Тэатр лялек, Данская публічная бібліятэка, кінатэатр «Буравеснік», Дом кіно — гэта далёка не поўны пералік культурных цэнтраў раёна. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца басейны «Брыз» і «Хваля». Вуліца Пушкінская, набярэжная ракі Дон, левы бераг Дона заўсёды былі папулярнымі зонамі адпачынку жыхароў горада. Адна з самых незвычайных славутасцяў раёна — грамадская прыбіральня на Газетным[18].

На тэрыторыі раёна размясціліся такія вядомыя вышэйшыя навучальныя ўстановы, як РДУ, РДСУ, РДЭУ (РІНГ), РДМУ, філіял Наварасійскай Дзяржаўнай Марской акадэміі. Растоўскія медычныя коледжы і Растоўскі марскі коледж ім. Г. Я. Сядова даюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, а ў ліцэі пры РДСУ, медычным ліцэі, банк-ліцэі № 19, прафесійным тэхнікуме № 17 «Сакрат» маладыя людзі могуць атрымаць пачатковую прафесійную адукацыю. Адукацыйная прастора таксама складаецца з 10 школ і 18 дашкольных адукацыйных устаноў.

Кіраўскі раён унікальны па сваёй архітэктуры, многія пабудовы належаць да ліку помнікаў гісторыі, культуры, архітэктуры. І ў той жа час многія будынкі маюць высокі працэнт зносу, бо многія з іх пабудаваны яшчэ ў XIX стагоддзі. Вялікае будаўніцтва — гэта яшчэ адна характэрная рыса сучаснага жыцця раёна. З 2003 года рэканструкцыя раёна вядзецца на грунце комплекснай мадэрнізацыі групы жылых кварталаў. Рэалізацыя праектаў горадаўтваральных комплексаў дазволіць не толькі цалкам ліквідаваць трухлявы і аварыйны фонд, але і палепшыць сацыяльную інфраструктуру раёна.

Зноскі

  1. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  2. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  3. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  4. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  5. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  6. http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  7. Итоги Всероссийской переписи населения 2010 года. Том 1. Численность и размещение населения Ростовской области]
  8. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям. Таблица 35. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2012 года
  9. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  10. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  11. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  12. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  13. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  14. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаМ.: Росстат, 2018.
  15. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  16. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  17. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
  18. Ростов-на-Дону и окрестности. Тайны степного мегаполиса. / Под ред. О. А. Хорошева. — Ростов-на-Дону: Наш регион, 2009. — 128 с. — ISBN 978-5-904422-01-1.