Перайсці да зместу

Кірказон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірказон

Aristolochia littoralis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aristolochia L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18328
NCBI  12947
EOL  39965425
IPNI  330834-2

Кірказон[1][2] (Aristolochia) — род шматгадовых траў і дравяністыя ліян сямейства кірказонавыя (Aristolochiaceae). Расліна з’яўляецца атрутнай[3].

Шматгадовыя травы і дравяністыя ліяны. Лісце чаргаванае, сэрцападобнае (да 30 см у дыяметры). Кветкі ў пазухах лісця, няправільныя (да 27 см у дыяметры), са складаным прыстасаваннем да перакрыжаванага апылення насякомымі. Плод — каробачка. У лісці і насенні ёсць ядавіты алкалоід арысталахін. Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Каля 350 відаў (паводле іншых даных 500 відаў). Пашыраны ў тропіках і субтропіках, некалькі відаў ва ўмераным поясе. На Беларусі адзіны дзікарослы від — кірказон павойнікавы, або какорнік (Aristolochia clematitis)[4], некалькі інтрадукаваных.

  1. Кірказон у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.279
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 18. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
  4. База Растения Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 8 красавіка 2014.