Кіцель (іўдаізм)
Кіцель[1] — белае, доўгае, шырокае і падпяразанае адзенне, якое насілі яўрэі падчас некаторых рэлігійных абрадаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачаткова белая накідка, якую надзявалі яўрэі падчас урачыстасцей на верхняе адзенне. Мела шырокі каўнер, аздаблялася вышыўкай залатымі і сярэбранымі ніткамі або шыццём з пляцёнак, лускавінкамі, кружкамі, разеткамі, раслінным арнаментам. Паясы да кіцеляў вышываліся ўручную, упрыгожваліся аплікацыямі пераважна серабрыстага колеру, зашпільваліся на пражкі з выявамі шчытоў, ільвоў, карон.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У старажытнасці яго насілі кожны шабат і на ўсе важныя мерапрыемствы. Пазней выкарыстоўваўся ў Рош Ха-Шана, у Ём-Кіпур, а таксама старшынёй падчас Песах-седэра , а таксама жаніхом у дзень вяселля і бацькам дзіцяці падчас абразання. Часам памерлых хавалі ў кіцелі. У плыні рэфармісцкага іўдаізму кіцель могуць насіць і жанчыны[2].
Зноскі
- ↑ Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- ↑ Rafał Żebrowski: Kitel. W: Zofia Borzymowska (red.), Rafał Żebrowski: Polski słownik judaistyczny. Dzieje, kultura, religia, ludzie. T. I. Warszawa: Wydawnictwo Prószyński i Spółka, 2003, s. 782. ISBN 83-7255-126-X
Кіцель (іўдаізм) на Вікісховішчы |