Кішэзэрс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кішэзэрс
лат.: Ķīšezers
Від на возера з боку Межапарка
Від на возера з боку Межапарка
Каардынаты: 57°01′21″ пн. ш. 24°10′19″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Latvia.svg Латвія
Вышыня над узроўнем мора 0,1 м
Даўжыня 8,4 км
Шырыня 3,6 км
Плошча 17,4 км²
Даўжыня берагавой лініі 42,8 км
Найбольшая глыбіня 4,2 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Упадаюць Югла, Ланга
Кішэзэрс (Латвія)
Кішэзэрс
Кішэзэрс
Кішэзэрс (Рыга)
Кішэзэрс
Кішэзэрс
Commons-logo.svg Кішэзэрс на Вікісховішчы

Кішэзэрс[1] (лат.: Ķīšezers) — возера ў паўночна-ўсходняй частцы Рыгі.

Самае вялікае з рыжскіх азёр, на заходнім беразе якога знаходзіцца Межапаркс (месца адпачынку і культурнага баўлення часу гараджан з размешчанымі на яго тэрыторыі Рыжскім заапаркам і гольф-клубам), на паўночным - Яўнцыемс, на паўднёва-усходнім - Азалкалны.

Плошча возера 17,4 км², даўжыня 8,4 км, шырыня да 3,6 км, глыбіня да 4,2 м, сярэдняя 3 м. Па плошчы возера з'яўляецца самым вялікім у Рызе. У возера ўпадаюць рэкі: Югла, Ланга. Праз пратоку Мілгравіс Кішэзэрс злучаецца з басейнам Даўгавы. Па пратоку ў возера трапляе салёная вада. Дно пясчанае, зверху ў цэнтры пласт глею, у заліве Яўнцыемс - цэлюлоза, трапляюцца з адходамі папяровай фабрыкі, а ў раёне ЦЭЦ-1 - пласт попелу.

Бераг абведзены залівамі, шмат расліннасці, на ўсходзе ахоўны прыродны аб'ект - Ліепусальскі дуб. Тры вострава, з якіх самы буйны - Сніеру.

Зноскі

  1. Латышскае e перадаецца як э на пачатку слова і пасля большасці зычных, як е пасля ķ, ļ, ņ, ģ. Гл. СПОСАБЫ І ПРАВІЛЫ ПЕРАДАЧЫ ГЕАГРАФІЧНЫХ НАЗВАЎ І ТЭРМІНАЎ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ