Перайсці да зместу

Лабеліевыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лабеліевыя

Лабелія нізкая (Lobelia erinus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lobelioideae Burnett


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
GRIN  f:1497

Лабеліевыя[3] (Lobelioideae) — падсямейства кветкавых раслін сямейства Званочкавыя (Campanulaceae). Змяшчае 32 роды і каля 1200 відаў. Найбольш буйныя роды — лабелія (Lobelia), Siphocampylus, Centropogon, Burmeistera, Cyanea.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Centropogon talamancensis
Lobelia siphilitica

Лабеліевыя — мнагалетнікі, радзей адналетнікі, жыццёвая форма якіх вар’іруе ад травяністых раслін да невялікіх дрэў. Лісце простае, чарговае. Расліны маюць млечны сок. Кветкі асіметрычныя, з пяццю лопасцямі і тычынкамі. Трубчасты вяночак адкрываецца вонкі двума лопасцямі зверху і трыма знізу, і тычынкі таксама аб’ядноўваюцца ў адну агульную трубку.

Большая частка відаў мае трапічнае распаўсюджанне, аднак у агульным падсямейства прадстаўлена ва ўсіх частках свету, акрамя арктычных рэгіёнаў, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Усходу.

Статус таксона

[правіць | правіць зыходнік]

Раней лабеліевыя разглядаліся ў рангу асобнага сямейства Lobeliaceae, аднак у цяперашні час іх лічаць падсямействам сямейства Званочкавыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.