Ладажскія шхеры
Выгляд
Ладажскія шхеры (руск.: Ладожские шхеры) — архіпелаг у Ладажскім возеры, на тэрыторыі якога створаны аднайменны нацыянальны парк. Агульная плошча — больш за 120 тысяч гектараў.
Назва «шхеры» прыйшла з нарвежскай мовы і перакладаецца як «скала ў моры». Больш за 650 такіх скалістых астраўкоў знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Сярод іх ёсць і даволі вялікія астравы, дзе працягваюць жыць людзі, а іншыя ледзь бачныя з-пад вады[1].
Найбольш буйныя астравы Ладажскіх шхераў — Кільпала, Кухка, Соралансаары, Лаўватсаары, Пуўтсаары, Рыеккалансаары.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Барановыя лбы — так называюць адны з самых вядомых скалістых выступаў шхер.
-
Ялы ў Ладажскіх шхерах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Нацыянальны парк «Ладажскія шхеры» (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ладажскія шхеры
- Сайт нацпарка «Ладажскія шхеры»