Ландэрскі ўніверсітэт
Выгляд
Ландэрскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Lander University | |
Арыгінальная назва | англ.: Lander University |
Заснаваны | 1872 |
Студэнты | 3 513[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Грынвуд, Паўднёвая Караліна, ЗША |
Сайт | lander.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ландэрскі ўніверсітэт (англ.: Lander University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Грынвуд у штаце Паўднёвая Караліна.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт знаходзіцца прыкладна ў паўмілі ад горада Грынвуд у Паўднёвай Караліне. Галоўны кампус размешчаны на 190 акрах зямлі. Вучэльня мае дзесяць інтэрнатаў.
У рэйтынгу лепшых амерыканскіх ВНУ U.S. News & World Report за 2018 год універсітэт заняў 29-е месца сярод рэгіянальных навучальных устаноў Поўдня і 6-е месца сярод лепшых навучальных устаноў для ветэранаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і гуманітарных навук
- Каледж паводніцкіх і сацыяльных навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж прыродазнаўства і матэматыкі
- Каледж паслядыпломных і анлайн-даследаванняў
- Школа медсястрынства
- Ганаровы каледж
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ландэрскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы