Перайсці да зместу

Лапландскі таракан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лапландскі таракан
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ectobius lapponicus (Linnaeus, 1758)


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  666701
NCBI  406637
EOL  866013

Лапландскі таракан (Ectobius lapponicus) — від тараканаў з сямейства Ectobiidae. Можа пашкоджваць сушаную рыбу[1].

Распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе. Інтрадукаваны ў ЗША[2].

Даўжыня самцоў складае 13-14 мм, а самак 9,5—10 мм. Краі чорнай плямы на пярэдняспінцы самца нярэзкія, размытыя. Афарбоўка шаравата-жоўтая або буравата-жоўтая. Надкрылы самца заходзяць за канец брушка, у самкі толькі дасягаюць канца брушка[3]. Кіпцікі лапак неаднолькавыя[4].

Экалогія і месцапражыванні

[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць у палях, але сустракаюцца самкі і самцы ў розны час сутак. Самцы сустракаюцца з поўдня да вечара, а самкі пасля заходу. Здольны да палёту.

Натуральныя ворагі

[правіць | правіць зыходнік]

Восы віду Tachysphex obscuripennis палююць на тараканаў відаў Ectobius lapponicus і Ectobius lividus[5].

Зноскі

  1. David A. Warrell, Timothy M. Cox & John D. Firth. 4 // Oxford Textbook of Medicine / Sir David Weatherall. — New York: Oxford University Press, 2005. — Т. I. — С. 854. — 668 с. — ISBN 978-0-19-857014-1.
  2. BugGuide Species Ectobius lapponicus
  3. Мамаев Б. М., Медведев Л. Н. и Правдин Ф. Н. Определитель насекомых европейской части СССР. — Москва: «Просвещение», 1976. — С. 44. — 304 с.
  4. Д.П. Жужиков и Алешо Н. А. Тараканы рядом с нами. Определитель. — Москва, 1997. — С. 8. — 44 с. — 600 экз.(недаступная спасылка)
  5. Malyshev S. I. Genesis of Hymenoptera and the Phasesof their Evolution. — Москва—Ленинград: «Наука», 1966. — С. 151. — 319 с.