Ларак
Выгляд
| Ларак | |
|---|---|
| перс. لارک | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 49 км² |
| Найвышэйшы пункт | 123 м |
| Размяшчэнне | |
| 26°51′ пн. ш. 56°21′ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Армузскі праліў |
| Краіна | |
Лара́к (перс.: لارک) — востраў у Армузскім праліве. Уваходзіць у склад Ірана. Плошча — 49 км².
Знаходзіцца на захад ад буйнога вострава Кешм. Аддзелены ад яго пралівам шырынёй 9,65 км. Складзены пераважна вапнякамі. У цэнтральнай частцы вылучаецца ўзвышша (да 123 м).
Афіцыйна на востраве Ларак жыве 130 сем’яў. На ім знаходзіцца буйная іранская ваенная база. У 1986 г. востраў быў абстраляны ваеннымі сіламі Ірака.
