Ларыса Пятроўна Марозава
Ларыса Пятроўна МАРОЗАВА (?, г. Маладзечна — студзень 1948, лагер Эльген, УПУППЛ; Псеўданімы: Леся Беларуска, Эриния) — уяўная беларуская паэтэса.
Гісторыя містыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]
Ад пачатку Л. Марозава была ненаўмыснай містыфікацыяй В. М. Коўтун, але неўзабаве пачала «самастойнае жыццё». Паводле некаторых выданняў, Л. Марозава атрымала педагагічную адукацыю, працавала настаўніцай у Маладзечне[1]. У 1938 годзе быццам выйшла замуж за афіцэра НКВД Аляксея Марозава і ў дзень вяселля яе ўпершыню затрымалі і даставілі ў НКВД, а ў канцы ліпеня 1938 года мужа Марозавай арыштавалі і расстралялі, саму ж яе арыштавалі праз паўгода — у студзені 1939 года[2][3]. Паводле тых жа выданняў, Л. Марозаву за прыналежнасць да нацыяналістычнай арганізацыі быццам асудзілі на 10 гадоў лагераў[1], яна адбывала пакаранне ў Магадане і ў лагеры Эльген[3], дзе працавала збольшага на лесапавале[1]. Уяўная Л. Марозава працягвала пісаць у лагеры рускамоўныя вершы пад псеўданімам Эриния (багіня помсты і адплаты ў старажытных грэкаў), псеўданімам Леся Беларуска падпісвала толькі беларускія вершы; таксама збірала лагерны фальклор, шмат яе рукапісаў канфіскавалі падчас вобшукаў[3]. Загінула ўяўная Л. Марозава ў зняволенні[3], нібыта за колькі дзён да свайго вызвалення, калі даведалася, што яе мужа расстралялі яшчэ ў 1938 годзе.[1]
Знайшоўся нават сулагернік Л. Марозавай, рускамоўны паэт з Украіны — Васіль Малагуша, паводле яго сведчання, Л. Марозава ў пачатку студзеня 1948 года выйшла з барака і не вярнулася, а раніцай яе знайшлі замерзлай у сумёце. В. Малагуша напісаў успаміны пра Л. Марозаву, якія разам з яе 21 вершам выдалі ў кнізе А. Кобец-Філімонавай «Карэльскія Курапаты 1937—1938. Рэха ГУЛАГа»[1]. Рукапісны зборнік твораў Л. П. Марозавай пад назвай «Я голас ваш» В. Малагуша ў 1997 годзе перадаў у часопіс «Полымя», дзе яго часткова апублікавалі[2]. Пра лёс Л. Марозавай піша кнігу беларускі гісторык і пісьменнік Анатоль Валахановіч[1]. Паводле некаторых звестак, Л. Марозаву згадвала Я. С. Гінзбург, таксама зняволеная Эльгена[2], але ў даступных тэкстах Гінзбург такой згадкі не знойдзена.
Літаратуразнаўцы заўважалі некаторыя супярэчнасці ў «біяграфіі» Л. Марозавай, а сапраўднасць яе творчасці ставілі пад сумненне, але пакуль што няма іх прафесійнага даследавання[4].
Творы пад імем Л. Марозавай[правіць | правіць зыходнік]
- Малітва да Калымы: Вершы // Полымя. 1997, № 2;
- Мой свет: Вершы // Полымя. 1999, № 3;
- В лагерном бараке: (верш) // Труд. 30.08.2007.
- Малітва да Калымы: лісты з «Эльгена»: [вершы] / Леся Беларуска. — Мн: «Лімарыус», 2009.[5]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Галубовіч Л. Сястра наша Леся… // ЛіМ. 22.2.2008, № 8 (4451);
- Дорская С. Справа Лесі Беларускі раскрытая: [аб прэзентацыі кнігі Валянціны Коўтун «Леся Беларуска. Малітва да Калымы», Мінск] // Літаратура і мастацтва. — 2009. — 21 жніўн. (№ 31). — С. 4;
- Капа Н. Справа Лесі Беларускі: [аб трагічным лёсе рэпрэсіраванай паэтэсы Л. П. Марозавай] // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 9 мая (№ 19). — С. 14;
- Коўтун В. Малітва Лесі Беларускі: [аб лёсе паэтэсы: гутарка з пісьменніцай Валянцінай Коўтун] // Звязда. — 2009. — 30 крас.;
- Краса і сіла: Анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя / Склад. М. Скобла; Навук. рэд. А. Пашкевіч. -Мн.: Лімарыус, 2003;
- Локун В. Малітва, звернутая да людзей // Маладосць. — 2010. — № 4. — С. 128—131.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.;
- Писательница Елена Кобец-Филимонова считает необходимым увековечить память талантливой поэтессы Леси Белоруски // БелаПАН / Культура, 29.10.2007. 22:03
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Некаторыя вершы Л. П. Марозавай — Эл. версія на старонцы Мiжнароднага жаночага фонду св. Еўфрасiннi Полацкай
- В. Коўтун: «Лесю Беларуску выводзілі з-пад майго кантролю» // «Радыё Свабода»: Вольная студыя — 06.08.2009, 12:11.