Ларэла Дэ Лука
Выгляд
| Ларэла Дэ Лука | |
|---|---|
| італ.: Lorella De Luca | |
| | |
| Дата нараджэння | 17 верасня 1940[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 студзеня 2014[1] (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Дуча Тэсары[d] |
| Дзеці | Fiorenza Tessari[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінаактрыса, актрыса агучвання |
| IMDb | ID 0209905 |
Ларэла дэ Лука (іт. Lorella De Luca ; 17 верасня 1940, Фларэнцыя — 9 студзеня 2014, Чывітавек'я, Лацыа) — італьянская актрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 17 верасня 1940 года ў Фларэнцыі. Дэбютавала ў 1955 годзе ў фільме Федэрыка Феліні «Махляры». Першы поспех да яе прыйшоў праз год, пасля ролі ў фільме «Бедныя, але прыгожыя».
У 1958 годзе Ларэла дэ Лука працавала асістэнткай Марыа Рыва ў музычнай віктарыне «Il Musichiere».
У 1965 годзе пазнаёмілася з рэжысёрам Дуча Тэсары, за якога ў 1971 годзе выйшла замуж. Пасля яна здымалася толькі ў яго фільмах, у тым ліку ў спагеці-вестэрнах «Пісталет для Рынга» і «Вяртанне Рынга».
Іх дочкі, Федэрыка і Фіярэнца, таксама сталі актрысамі.
Ларэла дэ Лука памерла 9 студзеня 2014 года ва ўзросце 73 гадоў.
Зноскі
- ↑ а б Lorella De Luca // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1061337340 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996.