Перайсці да зместу

Ларэта Кулашы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ларэта Кулашы
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 20 мая 1999(1999-05-20)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,71 ± 0,001 м[3]
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2017 АІК Стакгольм[d]
2017—2021 Эскільстуна Юнайтэд[d]
2021—0000 Русенгард Мальмё
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ларэта Кулашы (алб.: Loreta Kullashi; нар. 20 мая 1999, Хельсінкі) — шведская футбалістка косаўскага паходжання, нападаючая, якая выступае за шведскі клуб «Эскільстуна Юнайтэд» і жаночую зборную Швецыі.

Ларэта Кулаші нарадзілася ў сям’і косаўскіх албанцаў. Яе сям’я пераехала ў Швецыю з Фінляндыі, калі Ларэце было пяць гадоў, і яна вырасла ў Хальмстадзе. Яна пачала займацца футболам у моладзевай сістэме мясцовага клуба «Снёстарп Нюхем» і перайшла ў АІК летам 2011 года. Яна дэбютавала за гэты клуб у 15-гадовым узросце, у чвэрцьфінальным матчы Кубка Швецыі супраць «Умеа» 29 сакавіка 2015 года.

Ларэта Кулашы правяла шэсць матчаў у 2015 годзе ў Дамалсвенскане з АІК, але ў наступным годзе яна гуляла больш прыкметную ролю ў камандзе. У 2016 годзе яна забіла 15 галоў у 20 матчах Элітэтан (другая па значнасці жаночая футбольная ліга Швецыі) або 20 галоў у 23 матчах ва ўсім спаборніцтвах. У студзеня 2017 года Кулашы спрабавала сябе ў англійскім клубе «Манчэстэр Сіці», але ў канчатковым выніку зноў падпісала кантракт з АІК, разлічаны на сезон 2017 года. У ліпені таго ж года яна перайшла ў клуб Дамалсвенскана «Эскільстуна Юнайтэд».

У сваім дэбютным выступе за «Эскільстуна Юнайтэд» забіла два галы ў хатнім матчы, што завяршыўся разгромнай перамогай з лікам 4:0 над «ІФ Лімхамн Бункефло». Яе навыкі былі высока ацэнены аднаклубніцай Алівіяй Скуг і яе новым трэнерам за яе здольнасці да дрыблінгу.

Зноскі

  1. Loreta Kullashi // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.soccerdonna.de/de/loreta-kullashi/profil/spieler_27800.html
  3. Soccerdonna — 2010.