Ласла Біра
| Ласла Біра | |
|---|---|
| венг.: Bíró László József | |
| | |
| Род дзейнасці | вынаходнік, журналіст, скульптар |
| Дата нараджэння | 29 верасня 1899[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 кастрычніка 1985[3][4][…] (86 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | лютэранства |
| Узнагароды і прэміі | |
| Аўтограф |
|

Ласла Ёжэф Біра (венг.: Bíró László József, ісп.: Ladislao José Biro; 29 верасня 1899, Будапешт — 24 кастрычніка 1985[6][7], Буэнас-Айрэс) — журналіст і вынаходнік сучаснай шарыкавай ручкі (1931).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Ласла — Мозэш Мацьяш Швайгер (венг.: Schweiger Mózes Mátyás), з-за палітыкі мадзьярызацыі, неўзабаве па нараджэнні сына змяніў прозвішча на Біра. З 1938 года Ласла жыў у Парыжы, а з 1943 — у Аргенціне. Працаваў журналістам, таксама яго цікавіў жывапіс.
Вынаходства
[правіць | правіць зыходнік]Ласла заўважыў, што чарніла, ужыванае для друку газет, сохне хутка і не пакідае плям, ён паспрабаваў выкарыстаць гэтае чарніла для пёравай ручкі, але не атрымалася, бо чарніла было занадта густое. У супрацоўніцтве са сваім братам Георгіем (Дзьёрдзем), які быў хімікам, Ласла прыдумаў новы тып ручак, дзе выкарыстаны шарык, які пры руху ручкі па паверхні круціцца і пераносіць чарніла на ліст.
З-за недасканаласці патэнтнай сістэмы Біра здолеў зарэгістраваць патэнт на шарыкавую ручку толькі ў Венгрыі і Аргенціне.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Прынцып дзеяння шарыкавай ручкі быў запатэнтаваны ў ЗША ў 1888 годзе Джонам Лаўдам.
- У дзень нараджэння Ласла Біра Аргенціна святкуе Дзень вынаходніка.
- У гонар Ласла, шарыкавыя ручкі ў Аргенціне называюць «біраме».
Зноскі
- ↑ Laszlo Biro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124864384 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ http://articles.latimes.com/1985-10-26/business/fi-13351_1_fountain-pens
- ↑ http://global.britannica.com/biography/Laszlo-Jozsef-Biro
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124864384 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Ladislao Biro, Inventor of Ballpoint Pen, Dies at 86. Los Angeles Times. 1985-10-26. Праверана 2016-04-15.
- ↑ Inventor of ballpoint-pen dies. Lawrence Journal-World. 1985-10-25. Праверана 2016-04-15.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хто вынайшаў шарыкавую ручку? Архівавана 12 сакавіка 2013. (руск.)