Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні
Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні (венг.: Országos Széchényi Könyvtár) — адна з двух нацыянальных бібліятэк Венгрыі (другая — бібліятэка Дэбрэцэнскага ўніверсітэта). У яе склад уваходзіць Карвініяна — рэнесансная бібліятэка караля Мацьяша.
Асноўнай задачай бібліятэкі з'яўляецца збор, апрацоўка і захоўванне ўсіх дакументаў, якія маюць дачыненне да Венгрыі. Сумарны аб'ём фонду складае каля 8 млн адзінак захоўвання. Асноўны фонд «Хунгарыка» уключае ўсе выданні, апублікаваныя ў межах Венгрыі на любых мовах; усе выданні, апублікаваныя на венгерскай мове; усе творы, створаныя венгерскімі аўтарамі ці ў супрацоўніцтве з імі не на венгерскай мове або за межамі Венгрыі, і ўсе публікацыі на замежных мовах, якія тычацца Венгрыі.
Нацыянальная бібліятэка была заснавана 25 лістапада 1802 года графам Ферэнцам Сечэні, які перадаў у яе фонд першыя некалькі тысяч розных выданняў, і носіць імя свайго заснавальніка. У наступным годзе публічная бібліятэка адкрылася ў Пешце і першыя часы на хвалі патрыятычнага ўздыму існавала за кошт добраахвотных унёскаў. У 1808 годзе парламентам было прынята рашэнне аб заснаванні Венгерскага нацыянальнага музея, і да 1949 года Нацыянальная бібліятэка Венгрыі знаходзілася ў яго складзе.
У 1846—1847 гадах бібліятэка разам з музеем пераехала ў новы будынак, пабудаванае ў стылі класіцызму. У наш час Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні размяшчаецца ў крыле F Будайскага замка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні
- http://regi.oszk.hu/index_en.htm Архівавана 13 лютага 2015.
- Аблічбаваная Карвініяна (венг.) (італ.)