Лацінскія ўзнагароды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лацінскія ўзнагароды — фразы на латыні, якія адлюстроўваюць узровень ведаў пры атрыманні акадэмічнай узнагароды на ступень доктара права або доктара юрыдычных навук.

Лацінскія ўзнагароды былі ўведзеныя ў 1881 годзе ў Англіі, а пазней распаўсюдзіліся і ў ЗША і ў іншых краінах, але правілы могуць істотна адрознівацца.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дыплом універсітэта з адзнакай magna cum laude

Тыпы лацінскіх узнагарод у парадку павелічэння адзнакі:

  • лац. cum laude — з пашанай;
  • лац. magna cum laude — вялікай пашанай;
  • лац. insigni cum laude — з адметнай пашанай;
  • лац. maxima cum laude — з надзвычайнай пашанай;
  • лац. summa cum laude — з найбольшай пашанай;
  • лац. egregia cum laude альбо eximia cum laude — з выключнай пашанай.

Звычайны, не адзначаны ніякай ступенню ўзровень часам называецца «rite» (задавальняльна), а нездавальняючы — «sub omni canone» (ніжэй за ўсе стандарты). Узровень адзнакі часта паказваецца ў дыпломе. Як правіла, навучальная ўстанова мае выразныя правілы для дадзеных узнагарод, якія зафіксаваныя ў статуце.