Перайсці да зместу

Лаяш Фюр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаяш Фюр
венг.: Für Lajos
міністр абароны Венгрыі[d]
23 мая 1990 — 14 ліпеня 1994
Папярэднік Ferenc Kárpáti[d]
Пераемнік György Keleti[d]
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
2 мая 1990 — 10 сакавіка 1996
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
11 сакавіка 1996 — 17 чэрвеня 1998

Нараджэнне 21 снежня 1930(1930-12-21)[1]
Смерць 22 кастрычніка 2013(2013-10-22)[1] (82 гады)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаяш Фюр (венг.: Lajos Für; 21 снежня 1930, Эдзьхазашрадоц, Венгрыя22 кастрычніка 2013, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі дзяржаўны дзеяч, міністр абароны Венгрыі (1990—1994).

У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Універсітэта імя Лаяша Кошута. У 1956 г. стаў асістэнтам прафесара таго ж універсітэта. Актыўны ўдзельнік падзей 1956 г., адзін іх распрацоўшчыкаў патрабаванняў паўстанцаў у Дэбрэцэне. Пасля ўводу савецкіх войскаў быў інтэрнаваны, звольнены з працы. У 1957 г. эміграваў у Францыю, але праз некалькі месяцаў вярнуўся. Да 1958 г. заставаўся без працы, потым быў бібліятэкарам, грузчыкам і настаўнікам пачатковай школы.

Пасля аб'яўлення ўсеагульнай амністыі 1963 г.:

  • 1964—1978 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам. начальнікам упраўлення ў Музеі венгрскай сельскай гаспадаркі,
  • 1971 г. — абараніў кандыдацкую дысертацыю,
  • 1980—1987 гг. — навуковы сакратар Музея,
  • 1983 г. — абараніў доктарскую дысертацыю,
  • 1984 г. — беспаспяхова спрабаваў уладкавацца на працу ва Універсітэт Дэбрэцэна,
  • 1988—1990 гг. — выкладнік,
  • 1990—2000 гг. — дацэнт кафедры Сярэдніх вякоў і Новай гісторыі гістарычнага факультэта Універсітэта Этвеша Ларана. Як навуковы спецыялізаваўся на гісторыі Венгрыі 19-20-га стагоддзяў, аграрнай гісторыі, гісторыі меншасцяў 19-20 стагоддзяў і гістарычнай дэмаграфіі.

У 1985 г. ізноў стаў удзельнікам сходаў дысідэнтаў. У 1987 г. выступіў адным з членаў-заснавальнікаў Венгерскага дэмакратычнага форума (ВДФ). У 1989 г. быў высунуты ад ВДФ на пост прэзідэнта. У 1989—1996 гг. — член Прэзідыума, у 1991 г. віцэ-прэзідэнт, да 1991 г. выканаўчы старшыня ВДФ. У 1994—1996 гг. — яго старшыня.

У 1990—1994 гг. — міністр абароны ў правацэнтрысцкім кабінеце Ёжэфа Антала. У 1990 г быў абраны ў Нацыянальны Сход, у 1996 г. пакінуў шэрагі ВДФ, застаючыся незалежным дэпутатам.

У 2007 г. прыняў рашэнне пра сыход з палітыкі.

Зноскі

  1. а б Lajos Für // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://adt.arcanum.com/hu/view/MagyarHirlap_2013_10/?query=%22f%C3%BCr+lajos%22&pg=400&layout=s
  3. Нацыянальны Сход Венгрыі Parliamentary Information System Праверана 25 мая 2022.