Лаўлаўга Таўсага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Лаўлаўга Таўсага
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя кіданне дыска
Нарадзілася 22 мая 1998(1998-05-22) (25 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
IAAF 14647494
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаўлаўга Таўсага (англ.: Laulauga Tausaga; нар. 22 мая 1998, Гаваі) — амерыканская кідальніца дыска, чэмпіёнка свету 2023 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На дарослым чэмпіянаце свету 2019 года, які адбыўся ў Катары, амерыканская спартсменка ўпершыню ў кар’еры кваліфікавалася ў фінал турніру і з вынікам 63,94 метра заняла 12-е месца.

У Юджыне ў 2022 годзе на чэмпіянаце свету Лаўлаўга зноў змагла кваліфікавацца ў фінал, але зноў заняла 12 месца і паказала невысокі вынік — 56,47 метра.

Асабісты рэкорд Таўсагі ў спаборніцтвах складае 69,49 м устаноўлены ў 2023 годзе на чэмпіянаце свету ў Будапешце. У 2023 годзе тут яна стала чэмпіёнкай свету, першай сярод амерыканскіх кідальніц дыска.

Зноскі