Леанід Дзмітрыевіч Вінер
Выгляд
Леанід Дзмітрыевіч Вінер | |
---|---|
Дата нараджэння | не пазней за 1863 |
Дата смерці | не раней за 1901 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працаваў у гарадах | Вільня і Елгава |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанід Дзмітрыевіч Вінер — расійскі і літоўскі інжынер-архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачатковую адукацыю атрымаў у Першай Санкт-Пецярбургскай ваеннай гімназіі[1]. У Пецярбурскае будаўнічае вучылішча паступіў у 1878 годзе і скончыў курс у 1883 годзе па першым разрадзе. Л. Вінер пачаў службу ў Галоўным таварыстве расійскіх чыгунак у г. Вільні, а з 1886 складаўся на пасадзе малодшага інжынера віленскага будаўнічага аддзялення і ў той жа час (з 1890) выконваў абавязкі памочніка начальніка 8-й дыстанцыі Варшаўскай чыгункі[1].
З 11 верасня 1895[2] па 1901 год[3] займаў пасаду віленскага губернскага інжынера, змяніўшы на ёй сканалага Міхаіла Айвазава[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]- 1886-92[1]:
- Будынак тэхнічнага чыгуначнага вучылішча ў г. Вільні
- Будынак Віленскага зямельнага банка (паводле іншых звестак, архітэктар будынка В. Горскі[5])
- Будынак суда Віленскай губерні (сумесна з М. Прозаравым па праекце В. Прусакова , 1888-90[6])
- Дзіцячы прытулак ведамства ўстаноў Імператрыцы Марыі
- Сабор у г. Мітаве (1890-92)
- некаторыя дробныя пабудовы
- у 1893 годзе па яго праекце праводзілася рэканструкцыя Віленскай вялікай сінагогі
Зноскі
- ↑ а б в Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 59 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Виленской губернии на 1897 год. С. 7 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Виленской губернии на 1902 год. С. 6 (руск.)
- ↑ Общество гражданских инженеров (руск.)
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 87 (руск.)
- ↑ Музей оккупаций и борьбы за свободу (руск.)