Леа Гестэл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леа Гестэл
Род дзейнасці мастак, графік, рысавальнік, дызайнер паштовых марак
Дата нараджэння 22 лістапада 1881(1881-11-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1941(1941-11-26)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Willem Gestel[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леа Гестэл (нідэрл. Leo Gestel; 22 лістапада 1881, Вурдэн — 26 лістапада 1941, Хілверсюм) — нідэрландскі жывапісец, ключавая фігура галандскага мадэрнізму. Мастак ствараў партрэты, краявіды правінцыйных гарадоў Галандыі, краявіды. Працаваў карыкатурыстам і мастаком перыядычных выданняў. У сваёй творчасці выкарыстоўваў мастацкія магчымасці розных стылістычных сістэм, сярод якіх кубізм, рэалізм, мадэрнізм, постымпрэсіянізм. Аўтар мастацкага стылю лумінізм.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Леа Гестэл нарадзіўся 11 лістапада 1881 года ў Вурдэне. Яго бацька Віллем Гестэл таксама быў мастаком. Леа Гестэл у сваіх працах, як мастак, эксперыментаваў з рознымі мастацкімі стылямі — кубізмам, экспрэсіянізмам, футурызмам і постімпрэсіянізмам. Разам з мастаком Пітам Мандрыянам ён быў адным з вядучых мастакоў стылю галандскага мадэрнізму.

Гестэл атрымаў першыя ўрокі ў мастацтве жывапісу ад свайго бацькі, Віллема Гестэла — дырэктара мастацкай школы, і свайго дзядзькі, Дзімера Гестэла. Маючы фінансавыя праблемы Геслел займаўся маляваннем рэкламных аб’яў, ілюстраваннем кніг. Наведваў ён таксама вечаровыя класы ў Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва.

У свой час у Парыжы ён зацікавіўся авангардным рухам. У 1913 годзе Герварт Вальдэн прапанаваў яму выставіць свае працы ў «Erster Deutscher Herbstsalon» у Берліне.

У 1914 годзе Гестэл правёў некаторы час на Маёрцы. Там ён у працаваў у асноўным у стылі кубізму.

Леа Гестэл звычайна праводзіў лета ў Паўночнай Галандыі ў Бергене (Buerweg), дзе ён пасяліўся ў 1921 годзе ў будынку, спраектаваным яго сябрам Streefkerk, якое да гэтага часу існуе. Тут ён далучыўся да мастацкай школы Бергена. Разам з Матэусам Вігманам стаў кіраўніком «Бергенскай групы» (С. Шварц, Я. Слэйтэрс, Піт Вігман, Філарсі і іншыя). У 1929 годзе большасць яго прац загінула падчас пажару, які знішчыў яго майстэрню. Пасля гэтага мастак жыў у Бларыкюме.

Некаторы час мастак працаваў у сваёй студыі ў Бларыкюме, дзе ў яго стыль працы ўсё больш набліжаўся да абстракцыі. У 1939 годзе ён распісаў паштамт у Хілверсуме.

Памёр Леа Гестэл 26 лістапада 1941 года ў Хілверсюме (Паўночная Галандыя, Нідэрланды).

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Leo Gestel — 2009.
  3. Leo Gestel // Online Begraafplaatsen Праверана 21 верасня 2021.