Лебяда клёналістая
Лебяда клёналістая | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Chenopodium acerifolium Andrz., 1862 | |||||||||||||||||
|
Лебяда клёналістая[4] (Chenopodium acerifolium) — від двухдольных раслін роду Лебяда (Chenopodium) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae). Упершыню апісаны польскім батанікам Антонам Андржаёўскім у 1862 годзе.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаная галоўным чынам ва Усходняй Еўропе.
Расце на пясчаных узбярэжжах, пустазельных месцах, рэдка — на вільготных марскіх берагах.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20-60 см.
Сцябло зялёнага або чырванавата светла-зялёнага колеру.
Лісце простае, размешчана па даўжыні сцябла[4].
Суквецце-клубочак. Кветкі зялёнага колеру[4].
Плод-арэшак[4].
Цвіце ў ліпені і жніўні[5].
Лік храмасом — 2n=36.
Ахоўны статус
[правіць | правіць зыходнік]Занесена ў Чырвоную кнігу Латвіі[4]. У гэтай краіне субпапуляцыі размешчаны галоўным чынам у басейнах Заходняя Дзвіна і Гаўі на астатніх участках адзінкавыя асобнікі.
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Сінанімічныя назвы:
- Chenopodium acerifolium f. morarii (Prodán) F.Dvořák
- Chenopodium albidum f. morarii Prodán
- Chenopodium album subsp. hastatum (C.Klinggr.) Murr
- Chenopodium album var. hastatum C.Klinggr.
- Chenopodium album var. klinggraeffii Abrom.
- Chenopodium album f. morarii Prodán
- Chenopodium klinggraeffii (Abrom.) Aellen
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
- ↑ а б в г д Лебяда клёналістая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ kļavlapu balanda - Chenopodium acerifolium Andrz. - Augi - Sugu enciklopēdija Latvijas daba . Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2015.