Лебяда клёналістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лебяда клёналістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chenopodium acerifolium Andrz., 1862


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  510802
NCBI  1856628
IPNI  164748-1
TPL  kew-2716929

Лебяда клёналістая[4] (Chenopodium acerifolium) — від двухдольных раслін роду Лебяда (Chenopodium) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae). Упершыню апісаны польскім батанікам Антонам Андржаёўскім  (руск.) у 1862 годзе.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаная галоўным чынам ва Усходняй Еўропе.

Расце на пясчаных узбярэжжах, пустазельных месцах, рэдка — на вільготных марскіх берагах.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20-60 см.

Сцябло зялёнага або чырванавата светла-зялёнага колеру.

Лісце простае, размешчана па даўжыні сцябла[4].

Суквецце-клубочак. Кветкі зялёнага колеру[4].

Плод-арэшак[4].

Цвіце ў ліпені і жніўні[5].

Лік храмасом — 2n=36.

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Занесена ў Чырвоную кнігу Латвіі[4]. У гэтай краіне субпапуляцыі размешчаны галоўным чынам у басейнах Заходняя Дзвіна і Гаўі на астатніх участках адзінкавыя асобнікі.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Сінанімічныя назвы:

  • Chenopodium acerifolium f. morarii (Prodán) F.Dvořák
  • Chenopodium albidum f. morarii Prodán
  • Chenopodium album subsp. hastatum (C.Klinggr.) Murr
  • Chenopodium album var. hastatum C.Klinggr.
  • Chenopodium album var. klinggraeffii Abrom.
  • Chenopodium album f. morarii Prodán
  • Chenopodium klinggraeffii (Abrom.) Aellen

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. а б в г д Лебяда клёналістая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. kļavlapu balanda - Chenopodium acerifolium Andrz. - Augi - Sugu enciklopēdija Latvijas daba. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2015.