Левача
| Горад | |||||
| Левача | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| славацк.: Levoča | |||||
|
|||||
| 49°01′22″ пн. ш. 20°35′26″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна | |||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1249 | ||||
| Першая згадка | 1249 | ||||
| Плошча | 64 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 570 м | ||||
| Водныя аб’екты | Levočský potok[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 053 | ||||
| Паштовы індэкс | 054 01 | ||||
| Аўтамабільны код | LE | ||||
| levoca.sk | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Ле́вача (славацк.: Levoča, ням.: Leutschau, венг.: Lőcse) — горад ва ўсходняй Славакіі (гістарычная вобласць Спіш) ля падножжа Левачскіх Врхоў, непадалёк ад замку Спішскі Град.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Левача згадваецца ў 1249 годзе ў лісце караля Белы IV, хоць горад існаваў задоўга да гэтага — раманскі касцёл Св. Мікалая існаваў тут яшчэ ў XI ст. У 1241 годзе, пасля мангола-татарскага нашэсця, сюды прыйшлі першыя нямецкія каланісты.
У 1271 Левача згадваецца ўжо як свабодны каралеўскі горад, цэнтр правінцыі. У XV ст. левацкія купцы атрымалі ад венгерскага караля шэраг прывілеяў і горад пачаў хутка развівацца. Дамінантнае становішча Левачы пацвярдзіў і факт перамогі ў так званай «стагадовай вайне» з іншымі спіскімі гарадамі за права першынства на Спішы. У гэты час Левача становіцца цэнтрам пратэстанцкага руху на Славакіі.
Горад пачаў прыходзіць у занядбанне ў XVII ст. падчас антыгабсбургскіх паўстанняў. Страту значэння Левачы пацвярдзіў 1871 год, калі новая чыгунка мінула горад.
У цяперашні час Левача невялікае мястэчка з цудоўна захаваўшыміся цэнтрам і шматлікімі помнікамі архітэктуры. У 2009 годзе разам са Спіскім Градам сярэднявечныя помнікі Левачы ўтварылі адзіны аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Год | 1994 | 2004 | 2014 | 2024 |
|---|---|---|---|---|
| Колькасць людзей | 13 548 | 14 604 | 14 783 | 13 905 |
| Розніца | +7,79 % | +1,22 % | −5,93 % |
| Год | 2023 | 2024 |
|---|---|---|
| Колькасць людзей | 13 944 | 13 905 |
| Розніца | −0,27 % |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] — Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
- ↑ а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.