Лекавая плёнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лекавая плёнка — спецыяльная лекавая форма, у якіх лекавыя рэчывы ўведзены ў палімерную аснову. Уяўляюць сабой тонкія пласцінкі авальнай формы даўжынёй да 9 мм, якія вырабляюцца з растваральнага палімеру, які змяшчае пэўную дозу лекавага сродку. У адрозненне ад іншых лекавых формаў лекавыя плёнкі дазваляюць пралангаваць дзеянне лекавых сродкаў, больш дакладна дазаваць іх колькасць, памяншаць расход і таксічнае дзеянне лекавага прэпарата, а таксама даюць магчымасць у некаторых выпадках адмовіцца ад такіх працэдур, як падкан'юнктывальныя ін'екцыі, і скараціць працягласць лячэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Асновы медыцынскіх ведаў : вучэб. дапам. для 10—11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / М. I. Федзюковіч. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 256 с. : іл. ISBN 978-985-465-799-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]